Дахавiк Казiк
Уладзiмiр Васькоy
Современная городская сказка о домовиках, которые живут на крыше дома в белорусском городе.
Уладзiмiр Васькоy
Дахавiк Казiк
1. РАТАВАННЕ БУСЛА
Недалёка ад цэнтра аднаго сталiчнага горада адной невялiкай еyрапейскай крпамятае, бо дахавiкi жывуць вельмi-вельмi доyга – адзiн наш год для дахавiкоy, як адзiн месяц, а пасведчанняy аб нараджэннi y старыя часы не выдавалi.
Носiць Казiк старамодны фетравы капялюш-цылiндр чорнага колеру, кароткi чорны сурдут i чырвоныя штонiкi – мода на адзенне y дахавiкоy мяняецца не так часта, як у людзей. Затое мае Казiк прыгожыя красоyкi на тоyстай рыфлёнай падэшве i мабiльны тэлефончык. У красоyках Казiку вельмi зручна бегаць па стромкiх коyзкiх дахах, а па тэлефоне дахавiк размаyляе са сваiмi сябрукамi, якiя жывуць i y горадзе, i нават за мяжой.
Цяпер дахавiкоy у нас засталося няшмат (фактычна толькi два), бо людзi панабудавалi дамы, у якiх пляскатыя дахi. А дахавiкам такiя дахi не вельмi падабаюцца. Таму i давялося шматлiкiм Казiкавым супляменнiкам перасялiцца y iншыя краi, у розныя Англii i Ірландыi. У тых краях акурат тады мясцовыя дахавiкi ад'язджалi y далёкую Амерыку, i вызвалiлася шмат месца.
А Казiк застаyся дома. І найлепшы ягоны сябар Юзiк таксама застаyся. Дахавiк Юзiк жыве y iншым раёне горада, i сустракаюцца яны з Казiкам пераважна на iх дахавiкоовыя святы. А калi iм становiцца сумна, то яны размаyляюць адзiн з адным па мабiльных тэлефончыках. Шкада толькi, што мабiльная сувязь яшчэ дарагая, а грошы y дахавiкоy бываюць нерэгулярна, бо не бяруць дахавiкоy на сталую працу без дакументаy. І пенсiю не плоцяць.
Аднаго разу вырашыy быy Казiк дамагацца пенсii. Пайшоy ён у Пенсiйны фонд, грукнуy кулачком па стале i запатрабаваy:
– Пенсiю давайце! Я грамадзянiн рэспублiкi! Я Купалу з Коласам няньчыy, я Цётку гадаваy!
Чыноyнiца паглядзела на яго паверх акуляраy i строга спытала:
– А дакументы y цябе ёсць, хлопчык? Пашпарт, працоyная кнiжка, ну, у крайнiм выпадку, правы кiроyцы?
– Не, няма, – панура адказаy Казiк.
Ну адкуль, скажыце, у дахавiка можа быць працоyная кнiжка цi пашпарт, не кажучы yжо пра правы кiроyцы? Так i застаyся Казiк без пенсii.
Аднойчы, на пачатку восенi, Казiк адпачываy на сваiм гарышчы. Там у яго памiж комiнам i трубамi ацяплення стаiць маленькi ложак. Казiк ляжаy на ложку i сумаваy. Раптам у адчыненае акно заляцела знясiленае бусляня.
Казiк даyно жыy на свеце, а таму паспеy вывучыць шмат моy, у тым лiку i буслiную.
– Хто ты i што табе спатрэбiлася на маiм гарышчы? – спытаyся Казiк па-буслiнаму, шчоyкаючы язычком.
– Мяне клiчуць Бацiк, – праклекатала бусляня. – Я ад сваiх адстаy. Мы y Афрыку ляцелi. Я прагаладаyся, захацеy жабку злавiць i заблукаy. Ы-ы-ы! Што я буду рабiць?! Я дарогi не ведаю, я ж маленькi яшчэ – толькi першы раз лячу!
– Як жа табе, беднаму, дапамагчы? А ты нумар татавага мабiльнага памятаеш?
– Ага. Па-а-амятаю.
– Лiчы, пашанцавала табе, хлопча. Дыктуй нумар.
Прадыктаваy Бацiк нумар. Датэлефанаваyся Казiк да Бацiкавага таты, апавёy, што сын-шалапут у яго цяпер знаходзiцца, i дамовiлiся яны, дзе буслы пачакаюць Бацiка.
Пасля гэтага дахавiк выцягнуy з-за комiна геаграфiчны атлас i патлумачыy Бацiку, дзе тое возера, каля якога яго будуць чакаць суродзiчы. Потым выпiлi яны малака на дарожку, бананамi закусiлi, i бусел выправiyся y шлях. А Казiк лёг на ложак i зноy засумаваy. Вырашыy быy сябру патэлефанаваць, толькi вось грошы на рахунку скончылiся. Яшчэ горш дахавiку зрабiлася. Але неyзабаве Казiк успомнiy, якую добрую справу ён зрабiy, i яму стала лягчэй.
Нечакана y акно зноy заляцеy Бацiк. У дзюбе ён трымаy партманет.
– Трымай! – праклякатаy бусел, – на дарозе знайшоy. Ізноy развiтаyся i паляцеy. Гэтым разам назаyжды.
У партманеце дахавiк знайшоy шмат грошай. Але наш Казiк быy прыстойным i сумленным дахавiком i не мог проста так прысабечыць грошы.
Ён напiсаy некалькi абвестак такога зместу: «Знойдзены партманет з грашыма. Гаспадару можна звяртацца па адрасе: вулiца Замкавая, 29, гарышча, направа каля комiна. Спытаць Казiка».
Увечары дахавiк расклеiy абвескi на слупах i прыпынках ва yсiм раёне.
Цэлы тыдзень прачакаy Казiк. Але да яго нiхто так i не звярнуyся па грошы.
Аплацiy тады дахавiк рахунак за тэлефон, набыy красоyкi y падарунак Юзiку, бо той даyно пра iх марыy, накупляy усялякiх прысмакаy i пателефанаваy сябру:
– Здароy, Юзiк! – радасна павiтаyся Казiк з сябруком. – Тэрмiнова прыязджай, у мяне для цябе сюрпрыз.
– Лячу, – адказаy Юзiк, i пабег на вулiцу лавiць таксоyку.
І цэлых два з паловай днi балявалi Казiк i Юзiк. Выпiлi бочку квасу, з’елi мех каyбасы. Павесялiлiся, адным словам.
2. КАЗІК І ТЭХНІКА БЯСПЕКІ
Казiк вельмi любiy глядзець калыханку па тэлевiзары. Такая цiкавая перадача! У ёй паказваюць мульцiкi. А мульцiкi Казiк, як i iншыя дахавiкi, проста абажаy. Усiх гэтых Вiнi-Пухаy з Пятачкамi, Малых з Карлсанамi, фрэкен Бок…
Да фрэкен Бок у Казiка была нейкая незразумелая любоy. Ён часта казаy свайму найлепшаму сябру Юзiку:
– У нас такiх жанчын няма.
Казiк нават збiраyся ехаць у Стакгольм на пошукi фрэкен Бок, i Юзiку давялося прыкласцi шмат намаганняy, каб адгаварыць яго ад гэтай не вельмi разумнай задумы.
Свайго тэлевiзара y Казiка не было, але дахавiк знайшоy выйсце. Ён залазiy на край даху i, быццам акрабат, завiсаy унiз галавой каля суседскага акна. Дзецi yвечары глядзелi калыханку, i праз акно можна было паглядзець тэлевiзар разам з iмi. Праyда, давялося доyга прызвычайвацца да таго, што y тэлевiзары yсё было дагары нагамi. Але гэта ж дробязi y параyнаннi з асалодай ад прагляду yлюбёнай перадачы.
Вось i сёння Казiк заняy сваё месца i павiс унiз галавой, зачапiyшыся за край даху. Дзецi y залi yключылi тэлевiзар, i па экране забегалi маляваныя героi.
Казiк так захапiyся перадачай i развiтальнай песняй-калыханкай, што i не прыкмецiy, як заснуy. Прачнуyся ён ад ад моцнага yдару i грукату. Бумс! Ён сарваyся i yпаy на суседскi балкон. Калi б унiзе не было балкона, то нiколi больш дахавiку не давялося б яшчэ раз паглядзець калыханку. Засталося б ад яго толькi мокрае месца. Казiк гэта ведаy дакладна. Зусiм нядаyна y Казiкавым доме з трэцяга паверха вывалiлася бабулька, i Казiк, седзячы на сваiм даху, бачыy, як па яе прыязджалi машына «хуткай дапамогi» i палiцыя.
Успомнiyшы гэта, Казiк аж затросся.
– Бррр!
Неяк ён дабраyся да свайго даху i патэлефанаваy Юзiку.
Праз паyгадзiны сябар са слоiкам лiпавага мёду быy ужо каля ложка Казiка.
– Будзем лекаваць цябе мёдам, – сказаy Юзiк. – Дапамагае y дзевяноста дзевяцi адсотках ад любой хваробы.
І сапраyды, ранiцай Казiк быy як агурочак, бадзёры i вясёлы.
Юзiк, якi правёy усю ноч побач з сябрам, пачаy яго прабiраць:
– Будзеш ведаць, як парушаць тэхнiку бяспекi.