banner banner banner
Юнацкіх мрой труна. Зборнік вершаў
Юнацкіх мрой труна. Зборнік вершаў
Оценить:
 Рейтинг: 0

Юнацкіх мрой труна. Зборнік вершаў

Юнацкiх мрой труна. Зборнiк вершаy
Ян Дамiнiк Кiрэеy

Усе з нас былi, будуць цi yжо ёсцi – падлеткамi. Свет якi вельмi рэзка прымушае цябе выйсцi з дзiцячага трансу, прымушае абiраць, iсцi, змагацца i проста жыць, натуральна атрымвае зваротную рэакцыю y выглядзе моцнага yсплёску пачуццяy i ад гэтага гарачых спроб перарабiць, скрытыкаваць i перавярнуць, здаецца як, няслушны свет.Кожны верш напоyнены менавiта гэтым самым пачуццём, якiя вы, можаце даведацца цi yспомнiць, цi адчуць, што вы не адны.

Юнацкiх мрой труна

Зборнiк вершаy

Ян Дамiнiк Кiрэеy

© Ян Дамiнiк Кiрэеy, 2023

ISBN 978-5-0059-8744-0

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Прадмова

Пажоyклае лiсце, маyклiвыя вулiцы i iмгненнае адчуванне сабе y патоку жыцця. Як я бачу свет? Праходзячы па вулiцы без музыкi y вушах, напяваць сабе абрыyкi песень, якiя памятаешь, i жадаць, каб хутчэй прыйшоy транспарт: зарыцца y шумны натоyп з людзей навокал i людзей у экране. Рабiць цяжкiя рэчы на аyтапiлоце i знаходзiць сабе на паyдарозе да дому. У самым бурным патоку думак натыкацца на адну, якая, нiбы камень, спыняе рух i прымушае глядзець на сабе як на бруднае кацяня пад халодным дажджом.

Я yдзячны за yсё, што ёсць. За две рукi i нагi, за ваду i за кепскае на сэрцы, бо як жа я тады адчую добрае?

Я не змагу зразумець iншага чалавека, магу толькi наблiзiцца да гэтага. Дык цi трэба мне гэта? Ідуць сваёй дарогай, радуюцца гору iншага i плачуць над сваiм. Колькi размоy iдзе пра раку часа, каб на раннiцу разбегчыся, спужаyшыся зменаy. Колькi пацалункаy прывядуць да маyчання, у якiм нiхто не хоча размаyляць. Колькi даверу сыйдзе, пакуль яго не возьмуць у цёплыя рукi, ды колькi гiсторыяy, якiя рабiлi так балюча, стануць крышталём у шафе?

Халоднае мора, што становiцца месцам высноy i дум. Для кожнага яно свае. Маё – гэта тое, што на захадзе ад Менску. Рызыка y тым, што патрэбна для спакою там, такая ж, як у палёце з хмарачоса. Пагружаючы галаву у роздум, а цела у стому, yсё роyна не зможаш збегчы ад таго, што трэба з сабою абмовiць.

Менавiта y такiм патоке, як звычай, я пiсаy i маляваy.

Гэтыя вершы я пiсаy з 14 гадоy, таму, праходзячы праз старонкi, вы будзеце назiраць за сапраyдным юнацкiм сэрцам. Шмат праз што праходзiць кожны з нас i б’ецца y штодзённай бiтве, аб якой нiкому не кажа. Я хачу, каб гэтыя вершы нагадалi вам аб тым, што такое зноy пачынаць сваё жыццё не ведаючы нiчога i ствараць свой шлях самастойна i зноy вучыцца разумець свае пачуццi.

Асноyнымi крынiцамi, адштурховаючыся ад якiх, я пiсаy, былi мае yласныя перажываннi, буйныя падзеi i, вядома, дзяyчыны. Я спецыяльна не даю назву нiводнаму вершу, каб кожны з вас мог даць вершу сваю назву i дапусцiць яго менавiта y той кут свайго сэрца, дзе ён мусiць быць.

Зборнiк з’яyляецца кропкай у маiм пераходзе з дзiця y дзецюка. Я yклаy душу i сэрца, каб максiмальна ярка перадаць, што я адчуваю на момант напiсання i даць зразумець людзям, што гэта – мае пачуццi.

Вершы

Шукаy прыбытку для душы
Знайшоy паштоyку, на ёй бэзавыя сады
Стаiць графiн, у iм да мяжы вады
Ідуць мiнакi, на твары стомы сляды
Хавайся за млын, цi бяжы хто куды
Няма ля вады, на пляжы нi душы
Чакаю аyтобус, на iм я зьеду
Але хто куды, а я да партыйнага зьезду
І човень у восень —
Стане пральняй
І худы дым з вуснаy кiнуты iм
Стане водарам вечнасцi
А я прытулiyшы да крэпасцi
З скiвiцаy выкiну бязглуздыя недарэчнасьцi
2022

Да болi знаёмае шчасце
Б«е y грудзi ад бязлiтасцi лёса
Калi адгукнецца спадарыня восень
І нарэшце пакажа сапраyдны свой твар
Ён ня будзе марнаваць i хлусiць, калi сэрца на далонi
Гэты твар сапраyднай спадарынi восень
Ён знiшчыць i ня будзе пытаць
Бо горкiх слёзаy заyсёды хапае на восень i да першага дня вясны
2021

Гора – наша крэда
Бо шчасце калi яго стае
Становiцца без гора сумна
Бо яно як малако матулi
У сэрца немаyля iльецца
З самага пачатку жыццёвага механiзма
За не магчымасцью крычаць
Патрабуе шчасьця y дзiцяцi адабраць
Тады герой штодзённага раману
Паyзе y выс, каб хутчэй звалiцца
Бо як сляпы, што жыцця сцяжыну абiрае
Як хатнi чалавек не разумее, што ён рае
Так немаyля з дарослым тварам
Ня ведае, што сам сабе ён забiвае.
І я, з тым чалавекам, якога кожны дзень
у люстэрку сустракаю
Не маю права
Пазбавiць горад ад туману
Не дакрануцца, да самай высокай хвалi
І вышыню y палёце не набраць
Каб самаго сабе мне пазбягаць
2022

Мае рукi пахнуць табой
Як набывае водар чабор
Я вазьму тваю руку
І мы збяжым у бор
Каб вынайсцi сваю поле
Дзе з водараy
Толькi твае пахi i пахне чабор
2022

адчыненнае акенца i белая фiранка
горкая гарбата i амаль iспiсанная чорная асатка
сапраyды больш прыемней адчуваць усю моц
але высокiя пачуццi даюцца толькi на самам дне
пад час дня не хочацца працаваць