banner banner banner
Шляхетны пуць
Шляхетны пуць
Оценить:
 Рейтинг: 0

Шляхетны пуць


Мы сустрэлiсь з табой, каб навек разам быць,

Ты – напеy веснавы маёй сумнай душы,

Тваёй кветкi святло проста так не забыць,

І пачуцця мiж намi не бачна мяжы!

* *

*

Мяжа Пачуцця Мiж Намi

Прысвячаецца Мяжы Пачуцця

Хто бываy па-за ёй хоць аднойчы,

Той iсцiну ведае:

Паyсюдна разам з намi крочыць

Каханне з бедамi.

Я ведаю сваёй душы мяжу:

Я так баюся!

Я ад iльда твайго дрыжу,

Інакш – прымусiш…

*

За мяжой пачуцця засталося Каханне –

Усё, чаму я свiй лёс прысвяцiy…

Нечакана прыйшло гэта наша расстанне,

Пачуццё, быццам восенню лiсце, трымцiць.

За мяжой пачуцця засталося трымценне,

І нiчога не чуць, акрамя цiшынi.

Скiнь да долу сваё yсё адзенне

І няyпэyнена руку маю ты кранi,

Каб вярнуцца iзноy да балючага, роднага,

Разбурыць памiж намi пачуцця мяжу.

Я слухаць прагну ручая лагоднага –

Пра голас твой yжо з-за мяжы пiшу…

Ўзрасла мяжа мiж намi пачуцця,

Цяпер нянавiсць поyнiць вочы тыя,

Што каштавалi больш yсяго жыцця,

Што роднымi былi, былi святымi…

*

Я па-за ёю не бываy пакуль,

Бо дзесьцi ёсць яшчэ агеньчык пачуцця,

Бо апынуyшыся, не вернешся адтуль.

А лiсты мае y цiшыню ляцяць…

* *

*

Спадарыня Маёй Душы

Той, што стала мне адзiнай…

Ты – суседка майго пачуцця,

Ты – пралеска i подых Сусвету,

Ты – матуля Любовi Жыцця,

Позiрк ветру, Прынцэса паэта.

Нараджэнне зiмовага цуда –

Першы снег – мы сустрэлi з Табою.

Я малю Сарамлiвага Муду,

Каб пазбавiy кахання i болi.