banner banner banner
Слоў моб
Слоў моб
Оценить:
 Рейтинг: 0

Слоў моб


наляпiць на цябе —

буду я.

*

На чорнай-чорнай камодзе

муркатала

чорная-чорная котка

y чорнае-чорнае люстра

сама сабе.

Эдэльвайсы

Вось чалавек, якi караскаецца па прыцемках да вершалiн ранiцы, ягоныя вочы, закалыханыя яшчэ не yбачаным, ягоны чорны iрваны правал рота, якi раздзiрае знутры не адбытае, – “Ааааа!” Глытальны позех, пазяхлiвы глыток, што трушчыць цэласнасць часу, – “А-а-а-а!”

Аднойчы ён абарочваецца згары – мы з iм iдзем у адной звязцы. Ён глядзiць на нас з дакорам. Па-над iм – стромая скала прыцемак. Ён крычыць нам скрозь посвiст ветру:

– Дык нашто вы мяне падсадзiлi? Там, долу? Памятаеце?

Не, не, ужо амаль не памятаем… Нiчога… Толькi наспявае yсярэдзiне чорным бутонам, шнарыць у горле кiпцястай лапiшчай, разворвае мяса языка барвовымi схопкамi. Распусцiцца там, наверсе. Дакараскацца абавязкова. Расквiтнець – любой цаной!

І, раскрываючы глотку y глыбiню цемры, мы шалёна караскаемся yгору i галосiм на yсё горла – “А-а-а-а!” І робiмся iмклiвай крыклiвай дзiркай у дзiрцы самiх сябе.

Ранiцы мулка.

Вясне

І няyхiльна адкрывалiся насустрач негуканай вясне, клейкiя чорныя, бубонныя пупышкi маёй перазiмавалай чалавечнасцi, маёй папярхнулай добрасцi. І мы yселiся адно насупраць аднаго i, гледзячы y вочы, адчувалi, як нарастаючым вуркатаннем у нас уваходзiць непазбежнае. Гэтай вясной у любовi не будзе броду.

Mad Dogs Don’t Bark

– Mad dogs don’t bark! Mad dogs don’t bark!

Someone shouted it up the dark hill covered with a velvet blanket of twilights.

We listen, you look at me, fear in your eyes, tsssss, don't you move, it's up there, hush!…

– Mad dogs don’t bark!

But the Moon barks and your eyes bark and my thoughts bark and our love barks. Night inhabits Earth. I take your hand. We step silently. Without a whisper, without a sound, without a bark.

The voice up in the hills tries the young night with its nasty tentacle. We, two mad dogs, deep in love, glad of being, we don't sniff, we don't bite, we don't bark.

The voice dissolves in the woods. We won't hear it again… unless we bark.

The night is ours at least.

Пяць капеек

Яшчэ да нашай эры, да нашай з табой эры, калi я хадзiy сабе хмурны i з пустымi кiшэнямi па непатрэбных вулках, а ты служыла боцманкай на нейкiм парагвайскiм судне, яшчэ да нашай з табой эры, яшчэ да таго дня, калi мы yбачылi адно аднаго як адно аднаго, яшчэ тады я згубiy пяць капеек.

У нашую эру пяць капеек ляжалi сабе y траве, па iх поyзалi багоyкi, на iх бясстрашны мураш дужаyся з зухаватай сараканожкай. І раслi травы, i травы касiлi, а пяць капеек ляжалi. І праляталi стракозы, i падалi рассечаныя злоснымi ятаганамi волаты, праходзiлi статкi i гады.

Пасля нашай эры я жыву далей. З адсотку за згубленыя пяць капеек.

cheese

чэрап мамы

i чэрап таты

i чарапы татавых мам

i чарапы мамiных татаy

i чарнiцы

па краi yрочышча —

шызай цёмнай каронай

прымаy мяне акушэр Шызоеy

забiваy слесар другога разраду Букашаy

а зашываy санiтар Гугуладзэ

а закопваy мяне дзед Закапалыч.

i апынулася

ля возера

у чырвонай

крывавай кароне

усмiхнулася

yпершыню

сапраyднай

усязубай