Книга Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси - читать онлайн бесплатно, автор Anatol Starkou. Cтраница 5
bannerbanner
Вы не авторизовались
Войти
Зарегистрироваться
Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси
Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси
Добавить В библиотекуАвторизуйтесь, чтобы добавить
Оценить:

Рейтинг: 0

Добавить отзывДобавить цитату

Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси


Сайт Pawet.NET. Аўтар Дзярновіч Алег. Грамадская думка ў Беларусі 1960-х – 1970-х гадоў: гісторыя, нацыя і незалежнасць: «Як сапраўдны інфармацыйны выбух можна ацаніць аналітычны агляд „Положение в Белоруси. 1974 год“, падпісаны імем Генрыха Ракутовіча (за гэтым псеўданімам стаяў Зянон Пазняк). Аналітычны агляд пачынаўся з просьбы: „Уничтожение нашей интеллигенции органами КГБ происходит в полном молчании. Если эти страницы попадут в руки наших братьев и единомышленников из других республик СССР, располагающих более широкими возможностями связи и информации, мы надеемся на их солидарность и помощь“. Аўтар тэксту пры дапамозе моцных вобразаў апісваў сітуацыю ў Беларусі напачатку 1970-х: „Политика насилия и лжи проводятся в Белоруси (так у арыгінале – А. Д.), почти не ослабевая, с 1930-х годов. Во времена так называемой „хрущёвской демократии“ мы не смогли полностью реабилитировать большинство своих национальных политических деятелей, писателей и поэтов. Насилие и ложь образовали в республике весьма специфическое положение. По существe мы стоим ещё по горло в крови 1930-х годов. Физические и моральные потери были тотальны и столь существенны, что наше поколение чувствует их постоянно“ (Дзярновіч, 1999: 65). Перадрукі ды фотакопіі гэтага агляду распаўсюджваліся ў Беларусі і за яе межамі» [18]. (PDF) Грамадская думка ў Беларусі 1960-х1970-х гадоў: гісторыя, нацыя і незалежнасць | Aleh Dziarnovich – Academia.edu, 2010.

Як апынулася яшчэ ў часы так званага адраджэння, не ўсім з тых 9,5 млн чалавек думалася пра звычайнае жыццё-быццё вось так жа бел-чырвона-бела проста, як зянонаўцам, ды яшчэ на беларускай мове, бо многім «русский язык» быў родны. Мабыць таму беларускі народ быў за гэта перад імі вінаваты, дый павінен ім, як зямля калгасу. Магчыма, вінаваты таму, што ўвосень 1988-га (ці пазней) не прасіў іх абудзіць сябе ці адрадзіць іхняй ідэалогіяй фікс, калі нечакана для нацыі пад час перабудовы, парада народных франтоў і «Саюдзіса» на Дзяды-1988 быццам з печкі звалілася савецкая адраджэнcкая калатня са слезацечным газам «Чаромха», пасля якой зянонаўцы ўжо самастойна і канчаткова вырашылі за ўвесь наш пакутны талерантны народ пераідэалагізаваць яго па сродках зянонаўскага БНФ «Адраджэнне», які павёў бы беларусаў да перамогі іхняй бел-чырвона-белай ідэалогіі а-ля зянонаўская нацыянальная ідэя, у якой беларуская мова была б галоўным стрыжнем, як семдзесят гадоў дагэтуль нацыя пераможна ішла за камуністамі і іх ідэалогіяй фікс да камунізму – светлай будучыні чалавецтва.

Магчыма, народ вінаваты таму, што 4 сакавіка 1990 года выбраў у Вярхоўны Савет 12-га склікання амаль у дзевяць разоў больш дэпутатаў-камуністаў, чым парламенцкай апазіцыі БНФ. Інакш кажучы, ва ўсім быў вінаваты беларускі народ – нейкі не той народ дастаўся адраджэнцам нацыі, не адраджэнскі, не зянонаўскі народ.

Ольга Абрамова, политолог: «Модернизация политической культуры в бывшем Советском Союзе началась с разрешённой гласности и телетрансляции сессий союзного протопарламента. И в этом смысле белорусский Верховный Совет 12-го созыва стал его естественным подражателем и продолжателем. Главное, что активная часть депутатов белорусского парламента находилась в непрерывном творческом поиске, училась азам законотворчества и риторики на марше. Несли ли тогдашние депутаты ответственность за крайне низкий уровень жизни в стране в первой половине 1990-х годов? Отчасти. Поскольку парламентская оппозиция пыталась организовать мобилизацию сограждан не вокруг смены экономического вектора развития, а вокруг изменения избирательного законодательства, вопросов поддержки белорусского языка и культуры» [19]. Ольга Абрамова: Нам нужен референдум! | EX-PRESS.BY, 2012.

Але папярэдні ВС 11-га склікання 26.01.1990 прыняў закон «Аб мовах у Беларускай ССР», які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай мовы і меркаваў дзесяцігадовы пераходны перыяд Пастановай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР «Аб парадку ўвядзення ў дзеянне закона Беларускай ССР «Аб мовах у Беларускай ССР» [20]. Закон аб мовах 1990 г. – Luo Biming – LiveJournal, 2006.


Мо, то была не адраджэнская мова? Не тарашкевіца ў якасці нормы класічнага правапісу? Можа. Бо найменш два дэпутаты Фракцыі БНФ пасля ўцёкаў вясною 1996 года ў Польшчу, а затым у ЗША, працуюць на амерыканскай Беларускай службе «Радыё Свабода». Іх сумесных інтэрв’ю нямала на РС, і ў дадзеным творы яны таксама цытуюцца. А РС карыстаецца тарашкевіцай. Вось што кажа пра Сяргея Навумчыка «Вікіпедыя»: «Працуе на Радыё Свабода ад 1990 году» [21]. Сяргей Навумчык – Вікіпэдыя (wikipedia.org)

Нагадаю, што Сяргей – быў дэпутатам ВС 12 склікання з сярэдзіны мая 1990 года. Ён быў у фракцыі БНФ «Адраджэнне».

Be. Wikipedia: «Радыё „Свабода“ заснавана ў Мюнхене ў 1952 годзе ва ўмовах „халоднай вайны“ для вядзення прапаганды супраць СССР. У 1953-м пачало вяшчанне пад назвай Радыё „Вызваленне“. У складзе радыё былі арганізаваны адпаведныя нацыянальныя рэдакцыі, у тым ліку і беларуская, што пачала вяшчанне 20 мая 1954 года. У склад першай беларускай рэдакцыі ўвайшлі: Вінцэнт Жук-Грышкевіч (кіраўнік), Пётра Сыч (намеснік), Янка Ліманоўскі, Сымон Кабыш (Кандыбовіч), Лявон Карась. Напачатку гэта былі 15-хвілінныя перадачы 24 разы на суткі. З 19 сакавіка 1956 года праграмы былі прадоўжаныя да 20 хвілін і перасылаюцца цяпер 18 разоў на суткі. Кажная беларуская радыёвая перадача пачыналася словамі: „Тут Радыё „Вызваленне“. Вы слухаеце голас сваіх суродзічаў-Беларусаў з вольнага свету… Наш голас ёсць вашым голасам, бо мы з’яўляемся часткай вас, часткай усіх Беларусаў“. Беларуская Рэдакцыя Радыё „Вызваленне“ гаварыла аб яго мінуўшчыне беларускага народу, аб яго палітычным, сацыяльным і нацыянальным жыцці ў межах СССР. Асноўнымі кірункамі радыёперадач „Свабоды“ былі крытыка сацыялізму, савецкага ладу, нацыянальна-дзяржаўнага ўпарадкавання СССР. У іх асвятляліся негатыўныя з’явы з гісторыі і сучаснага жыцця СССР і Беларусі, у тым ліку парушэнні правоў чалавека, палітычныя рэпрэсіі ў СССР. Паведамлялася пра падзеі і здарэнні, якія замоўчваліся ў савецкіх СМІ, пра праваабарончы рух, дысідэнтаў, чыталіся творы, што былі забаронены ў СССР. Пасля распаду СССР і спынення „халоднай вайны“ беларуская рэдакцыя Радыё „Свабода“ вяшчае ў новых умовах. У 1995-м штаб-кватэра „Свабоды“ перанесена з Мюнхена ў Прагу. Створаны карэспандэнцкія пункты ў Беларусі. Пашырыўся і абнавіўся штат рэдакцыі. Беларуская служба Радыё „Свабода“ цяпер вяшчае па 8 гадзін у суткі на кароткіх і сярэдніх хвалях, а таксама са спадарожніка. З 10 снежня 1998 года Радыё вяшчае таксама праз сеціва, сайт Радыё „Свабода“ карыстаецца тарашкевіцай. У эфір выходзяць інфармацыйныя і аналітычныя праграмы па палітычных, эканамічных, культуралагічных, гістарычных, рэлігійных, краязнаўчых і інш. праблемах. Наладжана двухбаковая сувязь са слухачамі. Журналісты „Свабоды“ арыентаваныя на заходнія ліберальна-дэмакратычныя каштоўнасці» [22]. Беларуская служба Радыё «Свабода» – Вікіпедыя (wikipedia.org)

Тады зразумела, чаму частка адраджэнцаў нацыі «пайшла» у дэпутаты ВС 12-га склікання да мікрафонаў, радыё- і тэлетрансляцый. Каб у выніку іх дэпутацыі мова і арфаграфія сталі адраджэнскімі, каб правільна на тарашкевіцы адрадзіўся наш народ, гледзячы на іх выступы па TV, арыентаваныя на заходнія ліберальна-дэмакратычныя каштоўнасці. Бо нямала адраджэнцаў нацыі ўладкаваліся пасля так званага адраджэння каля амерыканскай касы РС і яе мікрафонаў.

А насамрэч палітыканскай значнасцю першачарговасці моўнай тэмы бел-чырвона-белая беларускамоўная ідэалогія зянонаўшчыны справакавала ўзыходжанне ва ўладу альтэрнатыўнай чырвона-зялёнай «русскоязычной» ідэалогіі ЧЗ лукашызму, і… Аляксандра Лукашэнкі.

«Президент обеспечит реальную возможность каждому гражданину Республики Беларусь думать и говорить на том языке, на котором он воспитан. Президент в этой сфере не будет действовать принудительно» (1994. Тезисы программы кандидата в Президенты А. Лукашенко) [23]. Праграма Аляксандра Лукашэнкі (svaboda.org), 2010.

Магчыма, каб падтрымаць гэтыя тэзісы пасля першага канстытуцыйнага дзяржаўнага перавароту, які, паводле меркавання апазіцыі, ажыццявіў першы прэзідэнт Беларусі пасля рэферэндуму-1996, зянонаўцы неўзабаве разам з народам двойчы легітымізавалі лукашэнкаўскую ўладу праз удзел Пазьняка, яго партыі, іншых каманд кандыдатаў, іх паплечнікаў, у наступных прэзідэнцкіх кампаніях, у якіх спачатку «элегантна» (2001 год), а затым «пераканаўча» (2006 год) перамог Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаю, што легітымнасць палітычнай улады ўключае прызнанне палітычнымі сіламі і народам правамернасці спосабаў абрання ўлады, а значыць, ЧЗ лукашызм, дзякуючы легітымізацыі яго ўлады народам і пазьнякоўцамі праз іх удзел у прэзідэнцкіх кампаніях 2001 – 2006 гадоў, правамерна, легітымна гаспадарыў пасля 24 лістапада 1996 года ажно да 19 снежня 2010 года [24]. Легитимность политической власти | это… Что такое Легитимность политической власти? (academic.ru)

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

Вы ознакомились с фрагментом книги.

Для бесплатного чтения открыта только часть текста.

Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:

Полная версия книги