Ад уваходу і ўніз, па сцяне, віселі драты, на якіх размяшчаліся маленькія яркія дыёды. Яны нястомна свяцілі, часам хутка мігцелі. Агні нібы паказвалі нам, запрашалі спусціцца ўніз.
Калі тут ёсць святло, значыць, ёсць і людзі. Я спадзяваўся, што там, унізе, нас добра сустрэнуць добрыя людзі і дапамогуць мне з адказамі на ўсе мае пытанні, прапануюць добры адпачынак, ежу. Хочацца спадзявацца толькі на гэта.
Я думаў толькі аб спакоі. Вымыць ад пяску твар і цела. Не перашкаджала б добра паесці, вельмі ўжо хацелася. Усё гэта падарожжа стала мяне раздражняць, хутчэй бы яно скончылася. Я не той чалавек, які любіць пераадольваць такія складаныя перашкоды. Гледзячы на свае далоні, якія былі занадта далікатнымі і мяккімі, я зноў і зноў думаў пра гэта.
Бліжэй да змяркання, мы пачалі асцярожна спускацца. Робат ішоў першым, а я асцярожна рухаўся за ім. Прыступак было не занадта шмат. І калі мы спусціліся, прыадчыненыя драўляная дзверы ўсталі перад намі. Ф-11 не стаў адразу заходзіць за іх – ён чакаў мяне. Калі мы разам сталі ля дзвярэй, я працягнуў руку, каб адкрыць іх цалкам. Нечакана, за гэтымі дзвярыма пачуўся шоргат, і я прыбраў руку. Павярнуўся да робата. Паказаў яму, што той павінен заходзіць першым. Ён нетаропка ўвайшоў у жылое памяшканне маяка, я ўважліва прыслухоўваўся да яго хадзе, як і да ўсяго шоргату. Зрабіўшы пару крокаў наперад, робат спыніўся. Я ўвайшоў у памяшканне ўслед за ім, паказаўся з-за спіны робата, тут жа спыніўся. Стаяў побач з ім.
Нас сустрэў пажылы мужчына з чорна-сівой барадой, з доўгімі, густымі, сівымі валасамі. Стаяў ён у пажоўклай майцы, на якую была накінутая старая патрапаная шынель, у брудных джынсавых нагавіцах, босы. Ён моўчкі сціскаў свае худыя рукі, трымаў перад сабой пісталет. Яго цёмныя вочы кідаліся ад страху. Стары размахваў зброяй, цэліўся то ў мяне, то ў бок робата. Разгублена дрыжаў.
– Спакойна. Апусці пісталет. Мы проста схаваліся ад буры. Выпадкова знайшлі гэты маяк. Можна нам тут схавацца? Пасля мы сыдзем. Апусці зброю, прашу. Давай пагаворым спакойна. – я пачаў размову.
Цяпер стары наводзіў свой пісталет толькі на мяне, цэліўся мне ў галаву.
– Я думаў, што вы ўсе даўно сышлі. Памерлі ў пясках. За мной, значыць, вярнуліся?! Я так проста не здамся. Альбо прэч адсюль, альбо я нас усіх падарву! – гучна, з ценем страху, загаварыў стары.
У яго быў выгляд упэўненага ў сабе чалавека. Затым свабоднай рукой ён дастаў з кішэні чорны пульт, сціснуў яго і вялікім пальцам ледзь крануўся чырвонай кнопкі. А другой рукой ён па-ранейшаму цэліўся ў мяне.
– Супакойся, стары, мы не прычынім табе зла… Мы зараз развернемся і павольна сыдзем… Пасядзім наверсе, пакуль бура не аціхне. Добра? – прадоўжыў я.
– Прэч адсюль, СКР паганы! Ідзіце прэч, пацукі! – крычаў пажылы мужчына. – Пайшлі прэч, вырадкі! Мяне так проста не возьмеш! А-а-а-а! Я падарву ўсіх!
І праўда, над столлю віселі вялікія квадраты выбухоўкі. Стары вар'ят не жартаваў.
– Мы сыходзім! – сказаў я.
Я рушыў спіной да выхаду, зрабіў першыя крокі назад. Робат зрабіў таксама крок назад, але ўжо ў паўабароце. Я патроху стаў рухацца за дзверы, але Ф-11 раптам тузануўся да старога, выцягнуў сваю руку і выбіў пульт. Хуткая рэакцыя робата за лічаныя секунды абяззброіла вар'ята. Пульт вісеў у палёце, робат не дазволіў зваліцца яму на падлогу, схапіў яго. Працягнуў мне. І адразу, нагой, выбіў пісталет з рукі старога – зброя адскочыла ў бок. Тады стары нават не паспеў тузануцца, каб націснуць на курок ці ж на вялікую кнопку пульта.
І вось я трымаю пульт ў адной руцэ, другой жа накіраваў дула сваёй штурмавой вінтоўкі на старога. А робат стаяў блізка да гаспадара маяка і нібы чакаў чагосьці.
– Сволачы! Сволачы! Заб'ю! – выгукнуў стары і кінуўся на мяне.
Робат збіў яго з ног, той паваліўся перада мной. Стары хацеў было ўжо ўстаць, абапіраючыся на рукі, падымаў сваё цела, але я тут жа махнуў прыкладам вінтоўкі па яго галаве, той паваліўся на падлогу, страціўшы прытомнасць. Стары вельмі не хацеў здавацца, гэтак жа, як і я, ён не хацеў, каб усё скончылася выбухам.
Робат забраў у мяне пульт, знайшоў пісталет старога і паклаў усе прадметы на стол. Я адцягнуў у кут гаспадара маяка, моцна звязаў яго рукі і ногі. Было пару кропель крыві на яго галаве пасля майго ўдару. Затым, я стаў абшукваць памяшканне. Святло маленькіх дыёдаў усё часцей мігцела, ціснула на вочы. Мабыць, з-за буры, прырода ўсё яшчэ працягвала шумець над намі.
Тут я знайшоў шмат кансерваў, бутэлек, прадуктаў без тэрміну прыдатнасці. Цікава, адкуль у старога такі запас ежы? Я ўзяў адну банку для сябе, адкрыў яе і стаў з'ядаць змесціва. Праганяючы голад, адчуваў прыемную асалоду. Між тым, я працягваў аглядаць памяшканне маяка. Ірванае, працёртае адзенне ляжала акуратна складзенай на пластмасавым крэсле. Шэрыя сцены былі распісаны чорным вуглём, у асноўным лаянкі і абрэвіятура «СКР».
Чаму такая нянавісць да СКР? Што ўсё гэта значыць? Хвалявалі мяне гэтыя пытанні ўжо не першы раз.
У адным з кутоў, было вельмі шмат дробных прадметаў, мабыць, гэта сабрана на той выпадак, калі раптам нешта спатрэбіцца. Была і адна паліца на сцяне, на якой размясціліся мноства папяровых кніг і ўсякіх лістовак, не звязаных адзін з адным. Калі я перабіраў кнігі і разглядаў паліцу, з папер выпала ледзь абгарэлая фатаграфія. Я падняў яе. На ёй былі намаляваныя два дзіцяці і жанчына, на адваротным баку амаль сцёртымі чарніламі напісаныя нейкія словы. Я так і не разабраў ніводнага слова на здымку, вярнуў яго назад.
Я зірнуў на старога – ён па-ранейшаму знаходзіўся без прытомнасці.
– Бедалага. – сказаў я. – Колькі ж часу ён жыве тут?..
Што адбывалася з гэтым чалавекам я і ўявіць не мог.
Я вельмі стаміўся ад усяго гэтага. Прысеўшы на ложак з пары матрацаў, я пастараўся задрамаць. Робат нерухома стаяў насупраць старога. Ён быццам быў пагружаны ў нейкі сон, бяздушныя вочы яго былі адкрытыя, а сам ён стаяў, як мёртвае дрэва.
Я стомлена сядзеў, паклаўшы вінтоўку на ногі і блякла глядзеў наперад. Павекі хутка стуліліся.
Пару гадзін сну.
– Арцём! Арцём! Прачынайся! Табе пара бегчы!
Жаночы голас разбудзіў мяне.
Я хутка адкрыў вочы. Паглядзеў па баках. Робат усё таксама стаяў на месцы і глядзеў на старога. А той ужо прыйшоў у сябе і нешта мармытаў пад нос.
Гэта быў сон…жаночы голас у маёй галаве. Я пазнаў гэты голас, голас маёй жонкі. Гэта яна мяне клікала. Яе вобраз вярнуўся да мяне, вярнулася маё імя. Маё сэрца білася часцей чым звычайна. Дзе ж яна, мая жонка, мая сям'я? Цяпер, з думкамі аб новых падзеях майго жыцця, я больш мужна стаў глядзець на сённяшні дзень.
Я ўстаў, падышоў да старога і робата.
– Ідзі і правер, скончылася ці бура. – сказаў я робату сонным голасам.
Ф-11 выйшаў з памяшкання і стаў нетаропка падымацца па лесвіцы, стукаў сваімі металічнымі ступнямі. А я павярнуўся да самотнага старога. Паглядзеў на яго сумныя вочы, яны былі крыху апушчаны ўніз.
– Усё не дарма, ўсё не дарма… – ціха, хрыплым голасам паўтараў стары. – Усё не дарма…
Я апусціўся да яго, прысеў насупраць. Стваралася такое адчуванне, што стары не заўважае мяне. Хоць вось ён я, перад ім.
– Ты мяне чуеш? Эй? Я тут! – пажылы працягваў сядзець, апусціўшы нос. – Як цябе завуць? – пацікавіўся я.
– …усё не дарма… – ён зноў паўтарыў гэтыя словы, зараз жа злёгку заварушыўшыся, нібы маятнік, хістаўся ўперад‐назад.
– Арцём. Маё імя Арцём. – я ціха прашаптаў гэта, хутчэй больш сабе, чым яму.
– …усё не дарма…усё не дарма… – не змаўкаў стары.
– Як ты сюды трапіў? Колькі ты тут жывеш? Што за нянавісць да СКР? – я, адзін за адным, задаваў яму пытанні, спадзеючыся, што хоць на нейкае з іх ён адкажа.
Пачуўшы абрэвіятуру з маіх вуснаў, стары змоўк. Ён падняў вочы і з нянавісцю паглядзеў на мяне. Я падумаў, што ён памірае. Стары падняў бровы і шырока раскрыў вочы. Было непрыемна глядзець на яго, і я тут жа ўстаў, выпрастаўшы спіну.
– Справядлівасць прыйдзе! СКР памрэ, памраце вы ўсе! Усё не дарма. – рэзка і гучна крыкнуў стары. – Справядлівасць прыйдзе! Смерць прыйдзе за кожным з вас!
Я адразу зрабіў два крокі назад, моцна сціснуў зброю. Гэты чалавек працягваў палохаць мяне сваім поглядам. Яго выраз твару быў раз'юшаным. Голас, з якім ён крычаў, трашчаў, шыпеў ад злосці.
– Справядлівасць прыйдзе! Вы ўсе памрэце! – крычаў стары, яго сліна вылятала з рота, чаплялася за бараду.
Мала таго, што мяне палохаў стары, дык яшчэ я не пачуў, як робат вярнуўся і наблізіўся да мяне.
– Буры няма. – сказаў робат за маім плячом.
Я тузануўся, і, нібы конік, адскочыў ад яго. Уся мая мужнасць і сілы імгненна зніклі. Усё з-за старога-псіха, які балюча біў сваімі фразамі па маім слабым характары, па страхах у маёй галаве.
Нечакана, у ва мне штосьці пстрыкнула, мяне ахапіла злосць. Я паставіў у бок вінтоўку. Потым адарваў кавалак тканіны ад адзення, якое ляжала ў куце і ім жа заткнуў рот старому. З мяне хопіць ужо гэтага вар'яцтва.
– Ну што, Ф-11, збіраемся і праз дзесяць хвілін выходзім?! – сказаў я.
– Я рэкамендую застацца тут на ноч. Праз пару гадзін пачне цямнець. Нам лепш выходзіць заўтра, ранняй раніцай. Наперадзе яшчэ доўгі шлях па пустыні.
– Мммм… – незадаволена прамовіў я. – Чорт пабяры! Колькі можна!?
Правесці ноч пад зямлёй, у кампаніі робата і вар'яцкага старога? Гэта пекла нейкае! Робат, які не хоча адказваць мне на пытанні аб людской нянавісці да СКР, які прымушае мяне сумнявацца ў ім. У дадатак стары, гарлапаніць, жадаючы маёй смерці. А што, калі гэты стары ноччу развяжа рукі і заб'е мяне? Не, трэба нешта з гэтым рабіць.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Вы ознакомились с фрагментом книги.
Для бесплатного чтения открыта только часть текста.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
Полная версия книги