Книга Губляючы мары - читать онлайн бесплатно, автор Дмитрий Максимович Акулич. Cтраница 8
bannerbanner
Вы не авторизовались
Войти
Зарегистрироваться
Губляючы мары
Губляючы мары
Полная версия
Добавить В библиотекуАвторизуйтесь, чтобы добавить
Оценить:

Рейтинг: 5

Добавить отзывДобавить цитату

Губляючы мары

Цяпер Насця дасягнула адной сваёй мэты ў жыцці. Яна магла дапамагаць маме і аддзячыць яе за тое, што яна, не гледзячы на ўсе цяжкасці, выгадавала выдатных дзяцей. Прыгожая вопратка, новыя кнігі. Раней яна толькі пра гэта марыла, але цяпер Насця рыхтавалася пакараць новыя летуценні. Яна працягвала працаваць над наступным творам, усё з тым жа запалам, што і раней.

Насця не бачылася з бацькам даволі даўно. Тэлефанаваць яму ці шукаць з ім сустрэчы яна вельмі не хацела. Але даказаць яму, што ў яе ўсё добра без яго, Насця вельмі прагнула.

Насця адправіла кур'ерам Толю на працу сваю кнігу. Яна прамаўляла ў галаве: “Няхай татка прачытае пра сваіх дзяцей, якіх ён кінуў.”

Прачытаўшы твор дачкі, Толя ніяк не мог супакоіць сябе, на яго як быццам лягло ганебнае таўро. Менавіта сёння, менавіта цяпер…ён зразумеў, як ён памыляўся ў сваіх дзецях, памыляўся ў сабе і ва ўсім сваім стаўленні да Каці. Ён успамінаў мінулы час і лічыў сябе вінаватым.