
Стас, 16 гадоў, Мінск. Званок з незнаёмага нумара спыняе яго за лічаныя хвіліны да пасадкі на цягнік. Нехта паведамляе, што на кубіках выпадзе сем ачкоў. Так яно і здарылася. Дома Стас сустракае дзіўнага госця. Ён – чалавек з асаблівасцямі на генетычным узроўні. Выглядае галандранцам, а ў кішэнях рэчы, праз якія за адзін дзень можна падняцца на першае месца ў спісе Forbes. Стас трапляе на Зямлю-2. Многае выглядае зусім інакш. Зямля-2 – свет, дзе тэхналагічны росквіт не зрабіў чалавецтва шчаслівым. Эвалюцыя ведаў прывяла да дэвалюцыі. Прагрэс – гэта дэградацыя. Дэградацыя – гэта шанец на выратаванне. Штучны інтэллект робіць свае высновы і выконвае Нулявы закон робататэхнікі.