banner banner banner
Беларуская лiтаратура
Беларуская лiтаратура
Оценить:
 Рейтинг: 0

Беларуская лiтаратура

Перад якiм я – толькi госць.

    (“Заyсёды трошкi таямнiцай”)
А. Лойка yмее знайсцi y паэзii слова жывое, адзiнае, трапнае, напоyненае высокiм сэнсам. З поспехам паэт выступае y жанры верлiбра, перакладае на беларускую мову з iншых моy народаy свету (нямецкай, французскай). Трапяткое пачуццё паэта пастаянна прымушае пульсаваць думку, абуджае свядомасць.

З плеяды паэтаy, якiя прыйшлi y лiтаратуру y 60-х гадах ХХ ст., вылучаецца Рыгор Барадулiн – паэт грамадзянскага напалу, актыyны, наступальны, паэт шырокага творчага дыяпазону, якому аднолькава добра yдаюцца вершы многiх жанраy, якi yмее карыстацца шматлiкiмi паэтычнымi формамi. Вострая паэзiя Р. Барадулiна – па-грамадзянску мужная, смелая, дасканалая y мастацкiх адносiнах, у ёй бачна прага адкрываць паyнату жыцця, яго хараство i выключнасць (“Нагбом”, “Свята пчалы”).

Актыyна асвойваюць многiя тэмы сучаснасцi y беларускай паэзii В. Зуёнак, Г. Бураyкiн, У. Скарынкiн. У сваiх творчых пошуках паэты iдуць ад народнага светаyспрымання.

Слова маё! Я y цябе не прашу
Нi славы, нi yзнагароды.
Цiха i проста зайдзi y душу
I застанься там… назаyсёды… —

так пiсаy Г. Бураyкiн у вершы “Слова маё”, выяyляючы настроi i светаадчуванне многiх сваiх аднагодкаy.

Старэйшая плеяда паэтаy – адна з самых шматлiкiх i yнутрана цэласных у гiсторыi паэтычных “прызываy”:

A. Вярцiнскi, Р. Барадулiн, П. Макаль, Н. Гiлевiч, С. Гаyрусёy, А. Лойка, У. Караткевiч, Я. Сiпакоy, Г. Бураyкiн, Ю. Свiрка, В. Зуёнак, А. Грачанiкаy i iнш. Усiх iх аб’ядноyвае тое, што яны прыйшлi y лiтаратуру y часы так званай хрушчоyскай адлiгi, гэта паэты трыццатых гадоy нараджэння, злучаныя агульнай памяццю перажытага.

“Высокае неба” паэтычнага iдэалу iмкнецца захаваць у фiласофска-iнтэлектуальнай паэзii А. Вярцiнскi. Ён за кранае шматлiкiя аспекты чалавечага iснавання – сацыяльны, маральны, агульначалавечы (зборнiкi “Чалавечы знак”, “Час першых зорак”, “Ветрана”).

Са “злачынствам нематы” iмкнецца “ваяваць” з дапамогай паэзii П. Макаль, выяyляючы глыбiнны дотык да зямлi i неба, далучэнне да yсяго iснага, адвечнага. Аб сваiм пакаленнi паэт гаворыць наступнымi радкамi:

– Вы адкуль?
– Мы – ад куль.
Мы – з вайны.
Мы – званы.

    (“Вы адкуль?”)
Нiбы раскалыханы звон, магутна i велiчна “гучыць” паэзiя Я. Сiпакова. У зборнiку “Веча славянскiх балад” як быццам ажывае гiстарычная памяць славянскiх на родаy, iх векавечны вопыт, нагадваюцца шматлiкiя эпiзоды жыцця гэтых народаy, якiя нiбыта сышлiся на сваё веча.

Каштоyнасць адчування роднай зямлi, жыцця працаyнiка на ёй, плёну гэтага жыцця характэрна для паэзii B. Зуёнка (“Сялiба”, “Маyчанне травы”).

Актыyна y беларускай паэзii распрацоyваецца тэма еднасцi i злiтнасцi чалавека i прыроды, “раyнапраyя дрэy i людзей” (П. Панчанка). Паэты шчыра здзiyляюцца цудам жыцця, iмкнуцца да паyнаты адчування хараства y свеце. “Дрэвы памiраюць, калi перастаюць пазнаваць змену года i не адгукаюцца рэхам… Чалавек – калi страчвае здольнасць здзiyляцца i захапляцца жыццём”, – пiсаy М. Танк. Ад тэмы прычынення да yсяго iснага на зямлi да yвасаблення паyнаты чалавечага шчасця iдзе сучасная беларуская паэзiя.

Удалымi былi дэбюты y паэзii Р. Семашкевiча, К. Камейшы, М. Дуксы, Ю. Голуба. Іх паэтычныя пошукi накiраваны на тое, каб адкрыць час i сябе y сваiм часе. Тэмы iх твораy – мары аб будучым, родны дом, вёска, Радзiма, лёсы людскiя, прырода бацькоyскай зямлi.

Чарнобыльская тэма стала адной з тых, што не даюць супакоiцца, абуджаюць трывогу паэта М. Мятлiцкага.

Музыкай кахання напоyнены вершы маладых беларускiх паэтэс Ірыны Багдановiч, Галiны Булыка, Любовi Турбiной, Вольгi Куртанiч, Людмiлы Паyлiкавай, Таццяны Сiвец, Нiны Шкляравай, Валянцiны Палiканiнай.

Маладыя паэты iдуць у лiтаратуру настойлiва, актыyна шукаюць, эксперыментуюць. У розныя гады гучна заявiлi аб сабе Алесь Разанаy, Сяргей Давiдовiч, Адам Глобус, Леанiд Галубовiч, Анатоль Сыс. Яны розныя па сваiх поглядах на жыццё, па творчай манеры, па спосабе адлюстравання паyсядзённай рэчаiснасцi. Маладыя аyтары “будуюць масты” памiж днём сённяшнiм i будучым. Гэта пра iх напiсаy А. Вярцiнскi:

Ты y такiм шчаслiвым узросце,
калi сэрца не знае злосцi,
калi yсё яшчэ наперадзе —
i дарогi, i масты,
калi yсё – на тым беразе,
а на гэтым – толькi ты.

    (“Ты y такiм шчаслiвым узросце”)
Сярод сучасных паэтаy вылучаецца Алесь Разанаy, творчасць якога вось ужо на працягу доyгiх гадоy па-сапраyднаму хвалюе шматлiкiх прыхiльнiкаy таленту паэта. А. Разанаy – творца незвычайны. Ён працуе y шматлiкiх паэтычных жанрах, многа эксперыментуе, “прывiвае” на дрэва беларускай паэзii новыя паэтычныя формы – версеты, квантэмы, хоку, паэтычныя мiнiяцюры i iнш.

А. Разанаy – паэт фiласофскага мыслення, аналiтычнага зроку, якi на любы стан рэчаy i ход падзей глядзiць глыбакадумна, з пэyнай доляй умоyнасцi, асацыятыyна, па-мастакоyску вобразна. Так робiць А. Разанаy нават тады, калi малюе беларускую прыроду. Як трава вырастае з зямлi, так натуральна без паэтычных аздоб i прыкрас вырастаюць вершы А. Разанава. “Лепет сэрца i шэпт фантазii” – вось што такое многiя радкi гэтага паэта. Паэзiя вырастае з хаосу, з цемры, з рытму сэрца, з гармонii, суладдзя. У А. Разанава многiя вершы менавiта такiя. Паэзiя яго – гэта фотаздымак нябачнага y душы паэта, хвiлiна роздуму, трымценне душы, яшчэ не абуджанае пачуццё. Ледзь акрэсленае светаадчуванне, ледзь згаданае пачуццё пад пяром паэта набываюць паэтычную сiлу i моц.

За зборнiк “Вастрыё стралы” (1990) А. Разанаву прысуджана Дзяржаyная прэмiя БССР. Паэт пастаянна знаходзiцца y адкрыццi новага, нязведанага яшчэ свету, у жаданнi выказаць самае запаветнае, таямнiча-няyлоyнае, найтанчэйшыя зрухi чалавечай душы.

Адразу пасля выхаду y свет першых зборнiкаy вершаy звярнуy на сябе yвагу Леанiд Галубовiч. Ён пазбягае гучных iнтанацый, яго вабiць найперш шчырасць, давер, рэчы простыя i вечныя, людзi з роднай яму зямлi. У зборнiку “Таемнасць агню” паэт кажа:

…Пакуль не скажа дзед якi
З развагай аналiтыка:
Хлеб трэба сеяць, мужыкi,
Без хлеба – дрэнь палiтыка.

    (“Палiтыка”)
Паэтам нялёгка y сённяшнiм неyсталяваным свеце, iх прыгнятаюць многiя праблемы часу, няпэyнасць, боль i трывога нашых дзён. Ажываюць даyнiшнiя вобразы паэзii маладых: Сонца, Дом, Мацi, Чалавек, Пагост… Л. Галубовiч разумее, што

Ты – боль, паэзiя. Ты – бой.
Ты – праyды непрыступнай вежа.
Я – праведнiк i грэшнiк твой,
Пусцi мяне y сваё бязмежжа!..

    (“Ты – боль, паэзiя”)
Даyно, вiдаць з 20-х гадоy ХХ ст., не было y нашай паэзii падзелу паэтаy на “гарадскiх” i “вясковых”. Кумiрам вясковай моладзi y свой час з’яyляyся М. Чарот. “Паэтам прамысловага гораду” лiчыyся А. Александровiч (“Па беларускiм бруку”). Але вось з прыходам у паэзiю Адама Глобуса крытыка загаварыла пра yрбанiстычнае паэтычнае мысленне аyтара, якi yмее пiсаць маляyнiча, умее перадаваць мастакоyскi погляд на рэчы i з’явы:

…Хлапечае жыццё мiкрараёнаy
Заблыталася y бiтумнай смале.
Будзiльнiкам зялёным, электронным
Мiльгае вока часу на стале…

    (“Горад”)
У беларускую паэзiю прыйшло новае пакаленне паэтаy – дзяцей сучаснага горада.

У Анатоля Сыса y вершах вельмi yзмоцнены асабiсты погляд на жыццё. Творы яго нязвыклыя, разлiчаныя на знешнi эфект. Кожнае слова б’е y сэрца, каб здзiвiць, аглушыць, каб ускалыхнуць душу чытача, апелюючы да асноватворнага, да гiстарычнага мiнулага, да нашых каранёy i традыцый, да выдатных асоб зямлi беларускай. Гiсторыя пераплятаецца y вершах з сучаснасцю, бiблейскiя матывы перамяжоyваюцца з сённяшнiмi сiмваламi (зборнiкi вершаy “Агмень”, “Пан Лес”).

Замiлавана, хвалююча i хораша гаворыць пра сваё захапленне высокiм святлом беларускай прыроды, пра сваё адчуванне, пра саборнасць прыроды i народа паэт Анатоль Вялюгiн:

З усiх сабораy ёсць сабор,
дзе згодзен я малiцца:
У спелым леце, спелы бор,
звiняць твае званiцы.

    (“Спелы бор”)
А. Вялюгiн натуральна i вельмi пранiклiва малюе тую незвычайную пару года на Беларусi, калi зацвiтаюць дрэвы, расквечваюцца белымi пялёсткамi, стаяць, як смятанай аблiтыя, яблынi, грушы, слiвы, а тут раптам “на цвет” надыходзяць халады – гэта зацвiтае чаромха. Іх так i называюць у народзе – “чаромхавыя халады”. Чытаем у кнiзе “Адрас любвi”:

Па ярах сумётамi – белая чаромха,
Салаyi шалёныя б’юць на yсе лады.
Заiнела пер’е майскага чароту:
Выветрыyшы неба,