banner banner banner
Беларуская лiтаратура
Беларуская лiтаратура
Оценить:
 Рейтинг: 0

Беларуская лiтаратура

Што займала y гэты перыяд майстроy слова? Мiрная праца па адбудове роднага краю, якi быy разбураны y вайну, услаyленне гераiзму воiнаy i партызан у барацьбе з нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi, агiтацыя за мiр – вось асноyныя тэмы y лiтаратуры таго часу. У творах апявалася дружба народаy СССР, гучалi матывы “yсяленскай” радасцi, планетарнай урачыстасцi. Аднак у лiтаратуры yжо адчувалiся павевы “халоднай” вайны, калi жыццё народаy розных краiн, якiя яшчэ yчора выступалi адзiным фронтам супраць сумеснага ворага – гiтлераyскага фашызму, – падавалася y розных фарбах, калi чорнай фарбы не шкадавалi дзеля паказу капiталiстычнага свету, а сацыялiстычная рэчаiснасць малявалася y ружовых колерах. Гэта быy час з’яyлення буйных эпiчных палотнаy. Пiсалiся эпапеi, раманы, аповесцi, паэмы пра змаганне беларускага народа з фашызмам. Прыкладам можа быць раман-эпапея М. Лынькова “Векапомныя днi”, якi ставiy эпахальную задачу – паказаць панараму барацьбы беларускага народа з нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi на фронце, у тыле, у партызанах, ахапiyшы падзеi мiнулай вайны як мага шырэй. Раман I. Мележа “Мiнскi напрамак” таксама аб вайне, аб аперацыi “Баграцiён”, што завяршылася вызваленнем Беларусi ад чужынцаy.

Аб разгортваннi партызанскай барацьбы – раманы I. Гурскага (“У агнi”), М. Ткачова (“Згуртаванасць”), А. Кулакоyскага (“Расстаёмся ненадоyга”), Т. Хадкевiча (“Рэха y гарах”), аповесцi У. Карпава, А. Мiронава, У. Шахаyца, запiскi yдзельнiкаy партызанскага руху В. I. Казлова, В. I. Лiвенцава, М. П. Каралёва, п’есы К. Губарэвiча (“Брэсцкая крэпасць”), А. Кучара (“Гэта было y Мiнску”). У паэзii звярнулi на сябе yвагу кнiгi вершаy М. Танка (“На камнi, жалезе i золаце”, “Каб ведалi”), П. Броyкi (“Дарогай жыцця”), паэмы А. Куляшова (“Толькi yперад”), А. Зарыцкага (“Залатое дно”).

Паступова ваенная тэматыка саступала месца мiрным тэмам. Для дзяцей пiсалi А. Якiмовiч, У. Краyчанка, М. Гамолка, К. Кiрэенка. Стваралiся апавяданнi пра асушэнне балот i будаyнiцтва гiдраэлектрастанцый, пра заможнае жыццё калгаснiкаy (“Пяюць жаваранкi” К. Крапiвы). Аднак у творах аб сучаснасцi назiраyся вiдавочны перакос у бок iдэалiзацыi. Уплыy даваеннай традыцыi y лiтаратуры значна аслабеy. З’явiyся шэраг твораy, у якiх жыццё пасляваеннай вёскi i горада прыхарошвалася, малявалася светлымi фарбамi. Сяляне жылi y зямлянках, у калгасах не аплочвалiся працаднi – нi рублём, нi хлебам. Людзi галадалi, аралi калгасны палетак, упрагаючыся y плуг, цi сеялi, цягнучы за сабою барану. Такой была рэчаiснасць. А лiтаратура выдавала жаданае за рэальнае, нiбыта даyно залечаны yсе раны, людзi жывуць у дастатку. Так нарадзiлася “тэорыя бесканфлiктнасцi”, паводле рэцэптаy якой паyсядзённае жыццё паказвалася y ружовым святле.

Нават лепшыя творы не былi пазбаyлены yплываy названай тэорыi. Асудзiyшы яе на словах, беларуская лiтаратура, па сутнасцi, яшчэ доyга не магла пераадолець яе разнастайных праяyленняy. Несумненна, што “тэорыя бесканфлiктнасцi” была спараджэннем атмасферы пасляваеннага часу, новым “вiтком” культу асобы, калi падганялася пад iдэалагiчныя догмы рэальнае жыццё. Часта мастакi апiсвалi не тое, што хацелi, што бачылi, а вымушаны былi на yсе лады расхвальваць сацыялiстычную рэчаiснасць.

Прыкладам таго, як жывая рэчаiснасць “не yкладвалася” y схемы, з’яyляецца раман I. Шамякiна “Глыбокая плынь”.

Асобна стаяць у лiтаратуры першага пасляваеннага дзесяцiгоддзя апошняя частка трылогii Я. Коласа “На ростанях”, раман П. Пестрака “Сустрэнемся на барыкадах”, аповесць у вершах А. Куляшова “Гранiца”. Гэтыя творы непадуладныя часу.

У сярэдзiне 50-х гадоy ХХ ст. адбылiся якасныя змены y грамадскiм жыццi. Прайшоy ХХ з’езд Камунiстычнай партыi, ён асудзiy культ асобы Сталiна. Надышоy час “хрушчоyскай адлiгi”. У гэты перыяд лiтаратура наблiзiлася да непасрэднага жыцця, выявiла шмат праблем, новых тэм, вобразаy. У творах нiбы “жыццё загаварыла само”. На першы план выйшлi апавяданне i нарыс. Многiя праблемы часу yзнiмала аповесць Я. Брыля “На Быстранцы”. Аyтар удумлiва i глыбока даследуе праблемы сучаснасцi.

Новыя падыходы намецiлiся y адлюстраваннi душы, пачуццяy чалавека.

Каханне – свет, якi падзелены на святло i ценi. Там, дзе яно ёсць, свецiць сонца, там, дзе яго няма, цемра, бездань. Героi жывуць у гэтым цудоyным свеце, у перапляценнi святла i цемры. Гераiня y творах паyставала носьбiтам святла, духоyнасцi, маралi, цноты i праyды. Герой iмкнуyся да высокага пачуцця, адчуваy прылiy сiл i энергii, перажываy узлёт духу. Каханне нiбыта “вярнулася” y мастацкiя творы. У гэты час напiсана аповесць А. Карпюка “Данута” (1960) – адзiн з лепшых твораy у пасляваеннай беларускай лiтаратуры аб юначым каханнi.

Лiтаратурнае жыццё 1956–1960 гг. характарызуецца шматлiкiмi дыскусiямi: што такое сучаснасць, наш сучаснiк у жыццi i y лiтаратуры, аб розных стылях у лiтаратуры, аб спецыфiцы лiтаратуры i iнш. Вярнулiся да чытача творы i iмёны многiх рэпрэсiраваных пiсьменнiкаy: М. Гарэцкага, М. Зарэцкага, М. Чарота, П. Галавача, Б. Мiкулiча, У. Дубоyкi, Ц. Гартнага, В. Каваля, С. Баранавых, А. Бабарэкi i iнш. Незвычайны лёс гэтых аyтараy i iх кнiг не мог не паyплываць на абуджэнне творчага пачатку iх маладых паслядоyнiкаy, не мог не абудзiць цiкавасць да беларускай лiтаратуры. На змену адкрыта публiцыстычнаму характару твора прыходзiць большая праyдзiвасць, канкрэтыка, спакой, даверлiвасць, спавядальнасць, шчырасць.

Абнаyлялася паэзiя. У ёй стала больш жыццёвай змястоyнасцi, шчырасцi, даверу. Упершыню за многiя гады паэты загаварылi пра самае набалелае, пра духоyнасць у чалавеку, пра нацыянальныя каранi, бацькоyскую мову, пра гiсторыю роднага краю.

У лiтаратуру прыходзiлi новыя пакаленнi паэта y i празаiкаy, нарысiстаy i публiцыстаy, драматурга. Такога “прызыву” y лiтаратуру даyно не назiралася. Гэта былi надзвычай “ураджайныя” гады y беларускай лiтаратуры.

На лiтаратурную арэну y другой палове 50-х пачатку 60-х гадоy выйшла пакаленне паэтаy i пiсьменнiкаy, чыё дзяцiнства было “абпалена” вайной, пакаленне бязбацькавiчаy, як яны самi сябе ахрысцiлi y мастацкай творчасцi. Лiтаратурная крытыка называла яго яшчэ “фiлалагiчным” пакаленнем, бо yсе яны y асноyным прайшлi праз унiверсiтэцкiя i iнстытуцкiя аyдыторыi. Гэтыя паэты i празаiкi заявiлi аб сабе гучна, таленавiта, засведчыyшы высокую культуру творчасцi, выявiyшы адметны погляд на рэчы, прафесiйнае yмельства. Яны выдатна валодалi пластыкай пiсьма, прагнулi духоyнасцi i iдэалу, рамантыкi i фiласафiчнасцi, глыбiнi пазнання жыцця, часу i асобы. Гэта найперш празаiкi У. Караткевiч, М. Стральцоy, I. Пташнiкаy, I. Чыгрынаy, І. Навуменка, В. Адамчык, Б. Сачанка, А. Кудравец, У. Дамашэвiч, вядомыя паэты Р. Барадулiн, Н. Гiлевiч, А. Вярцiнскi, Г. Бураyкiн, В. Зуёнак, П. Макаль, А. Лойка, Ю. Свiрка, А. Грачанiкаy, Е. Лось.

Яркiя i цiкавыя творы з’яyлялiся адзiн за другiм. Пра вайну пiсалi yжо з большым роздумам, аналiтычна, iмкнучыся асэнсаваць тое, што значылi падзеi ваенных гадоy для чалавека, канкрэтнай асобы (“На чацвёртым годзе вайны” М. Стральцова). Былi надрукаваны дылогiя А. Адамовiча “Партызаны” (“Вайна пад стрэхамi” i “Сыны iдуць у бой”), раманы I. Навуменкi “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”.

Звяртае на сябе yвагу глыбока лiрычная, праyдзiвая проза М. Стральцова (“Сена на асфальце”), I. Навуменкi (“Хлопцы-равеснiкi”, “Верасы на выжарынах”), Б. Сачанкi (“Зямля маiх продкаy”), I. Чыгрынава (“Птушкi ляцяць на волю”), I. Пташнiкава (“Чакай у далёкiх Грынях”) i iнш. Гэтыя творы называлi яшчэ спавядальнай прозай. Паэтызацыя прозы i празаiзацыя паэзii – такiмi былi тэндэнцыi y мастацкай творчасцi пазначанага перыяду. Іншымi словамi, у прозе назiралася iмкненне да выяyлення yнутраных пачуццяy, а y паэзii yсё большае месца займалi думка, аналiз. Як у прозе, так i y паэзii выяyлялася неадольнае жаданне дайсцi да глыбiнных вытокаy нашага грамадзянскага iснавання, зведаць i адказаць самiм сабе на пытаннi: хто мы, што мы, што y нас за душой, чым жывём i чым цiкавыя мы сярод iншых людзей? Невыпадкова асаблiвы поспех выпаy на долю твораy У. Караткевiча, менавiта дзякуючы таму, што на гiстарычнай аснове, адметнай, нацыянальнай, вырасталi яго сюжэты, рамантычныя па духу, багатыя, змястоyныя, вострыя. Творы У. Караткевiча – фiласофска-iнтэлектуальныя па сваiм змесце. Аyтар гаварыy пра мiнулае, а меy на yвазе светлы нацыянальны дом. Дойлiдам нашага беларускага нацыянальнага дому выступiy у сваiх творах гэты пiсьменнiк. Ён пiсаy:

Усе шляхi прыводзяць не да Рыма,
А да родных вербаy i бяроз…

Мова пiсьменнiка пластычная, чыстая, сакавiтая. Жывапiс словам у яго вельмi каларытны. У паэта У. Караткевiча ёсць верш “Дзяyчына пад дажджом”, дзе даецца пластычны малюнак летняга дня, лiрычна-натхнёны аповед пра дзяyчынку-падлетка, якая выбегла на дождж. У творы выказана захапленне маладосцю, хараством. Дзяyчына нiбы злiлася з сонцам, з дажджом, вырастае пад небам, расце з зямлёй, усё тут з’ядналася – i водар бэзу, i пахi зямлi, i фарбы неба. Дзяyчына – вернасць, дзяyчына – вечнасць, калi так хочацца жыць i жыць. Але… “ стронцый быy у дажджы”. Нечаканае, як стрэл, заключэнне змушае задумацца пра лёс чалавека, якi толькi сабраyся жыць i выбег пад струменi цёплага дажджу. Нязвыклая канцоyка твора. Радок, як выбух, як нараканне на лёс, як адкрыццё неадступнага. А верш жа напiсаны задоyга да аварыi на Чарнобыльскай атамнай станцыi.

Заyсёды цiкавыя чытачу раманы У. Караткевiча “Каласы пад сярпом тваiм”, “Нельга забыць”, “Хрыстос прызямлiyся y Гароднi”, аповесцi “Дзiкае паляванне караля Стаха”, “Чазенiя”, “Цыганскi кароль”, зборнiк апавяданняy “Блакiт i золата дня”. Далёкая па часе i yсё ж такая блiзкая нам сiвая мiнуyшчына yспрымаецца y творах выдатнага мастака слова, як наш сённяшнi дзень.

З нязменным пастаянствам пiсаy на тэму вайны народны пiсьменнiк Беларусi В. Быкаy. Але творы яго не столькi пра вайну, колькi пра чалавечае y чалавеку, пра мяжу чалавечых мажлiвасцей, пра вернасць чалавека самому сабе, пра здольнасць цi няздольнасць заставацца чалавекам у любых сiтуацыях, нават на мяжы жыцця i смерцi. З твора y твор пераходзяць своеасаблiвыя маральныя высновы, заключэннi пра жыццё чалавека, этычныя канцэпцыi паводзiн персанажаy, адметныя “законы” чалавечага быцця тыпу: “прайсцi праз усе выпрабаваннi i застацца чалавекам”, “не загубi чалавечае y чалавеку”, “не здрадзь”, “не спрабуй выратавацца сам за кошт чужога жыцця”, “не падманвай самога сябе”, “не хавайся”, “жывi жыццём сваiх падначаленых”, “лепш весцi y атаку, чым гнаць на вышыню”, “перамога любой цаной – ганебная перамога”, “не забывайся нiколi раскопваць кар’ер сваёй памяцi”, “не yсё няясна y тумане…” i г. д.

“У дачыненнi да праблем мiнулай вайны, – пiсаy В. Быкаy, – лiтаратура павiнна праявiць крыштальную праyдзiвасць i шчырасць. Толькi праyдзiвыя i да канца асэнсаваныя сведчаннi мiнулай вайны могуць саслужыць чалавецтву патрэбную службу… Абавязак кожнага сведкi i yдзельнiка мiнулай вайны – гаварыць толькi праyду, якой бы горкай яна нi здалася, будучы пры гэтым бязлiтасным у сваёй шчырасцi”.

Сярод твораy таго часу звяртаюць на сябе yвагу аповесцi I. Шамякiна “Драма”, Э. Ялугiна “Пасля нябыту” (пра Цiшку Гартнага).

Выпадае са звыклага рада традыцыйнасцi фiласофска-iнтэлектуальная проза (цыкл апавяданняy Я. Сiпакова “Жанчына сярод мужчын”, твор А. Карпюка “Сучасны канфлiкт”), у якой ажываюць шчырыя чалавечыя пачуццi, дзе гаворыцца пра вернасць i здраду, калi для кожнага персанажа “yчарашняга не вернеш”, таго трапяткога, першаснага, самага моцнага пачуцця кахання, якое героi хацелi б захаваць у душы назаyсёды. Раман А. Карпюка “Каранi” вяртае чытача да нацыянальных духоyных вытокаy.

Вяртанне да каранёy i асэнсаванне сучаснасцi – гэта якраз тыя дзве тэндэнцыi, якiя i з’яyляюцца галоyнымi y сённяшняй беларускай лiтаратуры. Творцы мастацкага слова знаходзяцца на шляхах асэнсавання гiстарычнага i сучаснага быцця беларускага народа.

Ваенная тэма y беларускай лiтаратуры

У беларускай лiтаратуры y пасляваенны час надоyга i трывала запанавала ваенная тэма. Тэма вайны, цяжкай, непасiльнай, што руйнавала не толькi хутары, вёскi, гарады, але i звыклы лад жыцця, душы людскiя, была, бадай, адзiным абсягам, дзе галоyным стаy паказ гераiзму i патрыятызму народа y святой справе абароны роднай зямлi ад чужаземных захопнiкаy.

Доyгi час вайна малявалася y лiтаратуры як супрацьстаянне двух светаy, дзвюх iдэалогiй – духоyнасцi i бездухоyнасцi, як выяyленне каштоyнасцi чалавечага жыцця, як яшчэ адна спроба зразумець магчымасцi чалавека y вiрлiвых катаклiзмах ХХ ст. За гэтую асаблiвую прывязанасць да ваеннай тэматыкi y адрас лiтаратуры, у тым лiку беларускай, не аднойчы гучалi папрокi, што, маyляy, падзеi вайны займаюць зашмат месца y мастацкiх творах, што ваеннае супрацьстаянне стала для многiх пiсьменнiкаy ледзь не своеасаблiвай рэлiгiяй. Занадта балючымi i цяжкiмi былi yспамiны аб вайне y народа Беларусi. Таму найбольш трывалае месца y нашай лiтаратуры занялi матывы чалавечых страт i чалавечага болю, расчараванняy i пакут, матывы гвалту i здзекаy з чалавечай прыроды, апiсаннi таго, якiмi агромнiстымi высiлкамi i далёка не yсiм удавалася выжыць i заставацца з чалавекам у ваеннае лiхалецце.

Для беларускай лiтаратуры найбольш трывалыя поспехi надоyга былi звязаны з распрацоyкай вострых i набалелых праблем мiнулай вайны. Старажытная зямля Беларусi, з яе шматпакутным народам, якая па сваiм геапалiтычным становiшчы знаходзiцца нiбы на сямi вятрах i не раз станавiлася арэнай, полем крывавых бiтваy, здолела столькi вынесцi, перажыць, ды не зламацца, не загiбець, а выстаяць.

Адзначым дзеля справядлiвасцi, што вайна i ваеннае супрацьстаянне малявалiся y беларускай лiтаратуры y розныя часы па-рознаму. Умоyна можна вылучыць пяць этапаy у асвятленнi падзей мiнулай вайны ва yсёй беларускай лiтаратуры.

Першы этап звязаны з паказам вайны перамаганоснай, маштабнай, эпахальнай, вайны народаy, франтоy, ставак, падполля i тылу, вайны партызанскай. У лiтаратуры панавала так званая “тэорыя бесканфлiктнасцi”. Жыла эйфарыя перамогi y грамадстве. У такiх творах Беларусь паyставала yся агнi пажарышчаy (“У агнi” I. Гурскага), малявалася згуртаванасць народаy перад небяспекай усеагульнага вынiшчэння (“Згуртаванасць” М. Ткачова), паказвалiся гераiчныя старонкi змагання (“Брэсцкая крэпасць” К. Губарэвiча, “Канстанцiн Заслонаy” А. Маyзона), апiсвалiся найбольш удалыя ваенныя аперацыi па вызваленнi роднага краю ад ворагаy-чужынцаy (“Мiнскi напрамак” I. Мележа). Паэтычныя радкi гучалi заклiкам да святой барацьбы з захопнiкамi (“Беларускiм партызанам” Я. Купалы, паэма “Беларусь” П. Броyкi). Ваенны час разглядаyся не iначай як час лёсавызначальны, а падзеi, з iм звязаныя, заставалiся на доyгi час векапомнымi (“Векапомныя днi” М. Лынькова).

У такiх творах яшчэ не было месца людскiм адчуванням, асабiстым бедам, трывогам за заyтрашнi дзень, на першым плане – батальныя сцэны, подзвiгi героя y, военачальнiкаy i камандзiраy. Дзеяннi адбываюцца глабальным маштабе, у штабах на фронце i партызанскiх зямлянках. На велiзарных прасторах iдзе змаганне не на жыццё, а на смерць.

Другi этап у распрацоyцы ваеннай тэмы распачаyся y канцы 50-х – пачатку 60-х гадоy, калi мастакi слова нарэшце звярнулiся да суровай праyды ваеннага часу. ХХ з’езд партыi камунiстаy “адкрыy шлюзы” для yрачыстасцi праyды. Амаль з дакументальнай дакладнасцю y лiтаратуры пачалi паказваць i жорсткасць, бесчалавечнасць вайны, пакуты чалавека на вайне, сталi раскрываць далёка не прываблiвыя карцiны вынiшчэння yсяго жывога на зямлi, вытручвання з душ людскiх лепшых пачуццяy, нiвелiроyкi характараy. Загаварылi пра кар’ерызм на фронце, траскучую рыторыку пустых заклiкаy да змагання, галавацяпства некаторых камандзiраy, дэмагагiчнасць разважанняy аб нашых перамогах, “шапказакiданне” на пачатку вайны альбо i проста пра пранырлiвасць, падман, здзек, спробу схавацца за чужымi спiнамi, iмкненне любой цаной выжыць у крывавай бойнi. Гэты этап бярэ пачатак з выхадам у свет аповесцi I. Шамякiна “Агонь i снег” – адной з частак кнiгi “Трывожнае шчасце”.

Менавiта на гэты перыяд прыпадае i прыход у беларускую лiтаратуру В. Быкава, празаiка вострага i бескампрамiсна-праyдзiвага, якi, здавалася б, “аддаy” iншым пiсьменнiкам усё – штабы i стаyкi, дзеянне на франтах i y тыле, але не адступiyся, не забыyся толькi на аднаго, самага галоyнага yдзельнiка вялiкай бiтвы – радавога байца, простага салдата, на плечы якога i лёг асноyны цяжар ваеннага лiхалецця.

Трэцi этап лiтаратуры аб вайне звязаны, як адзначала тагачасная крытыка, з феерычным усплёскам дакументалiстыкi. З’явiлася шмат твораy мемуарнага жанру. Гэта былi дзённiкавыя запiскi, развагi i лiтаратурныя апрацоyкi yспамiнаy удзельнiкаy вайны. У iх прываблiвала жывая канкрэтыка, рэальнасць падзей, вострая памяць на дэталi быццам ужо далёкага, але яшчэ трывалага y свядомасцi мiнулага. Перажыта ды не забыта. З’яyляюцца мемуары военачальнiкаy, камандзiраy, дзеяча фронту i тылу. Менавiта на гэты перыяд прыпадае выхад кнiгi па-сапраyднаму yнiкальнай – мастацкага дакумента часу, успамiнаy ахвяр шматлiкiх беларускiх Хатыняy – “Я з вогненнай вёскi” А. Адамовiча, Я. Брыля, У. Калеснiка, а таксама другое выданне yспамiнаy дзяцей вайны “Нiколi не забудзем”.

На чацвёртым этапе звяртаy на сябе пiльную yвагу чытачоy зварот пiсьменнiкаy да жаночай i дзiцячай памяцi, якая, як аказалася, была надта yчэпiстай, трывалай на жывыя, непасрэдныя yражаннi аб днях, што нiколi не забудуцца (“Суд у Слабадзе” В. Казько, “Гандлярка i паэт”, “Шлюбная ноч”, “Вазьму твой боль” I. Шамякiна).

Пяты этап паказу вайны y беларускай лiтаратуры выявiy тэндэнцыю да фiласофска-iнтэлектуальнага асэнсавання падзей вайны як падзей усеагульнага нявечання i разбурэння: зямлi, жытла, душ людскiх. У гэтым рэчышчы напiсаны аповесцi В. Быкава “Знак бяды”, “У тумане”, “Кар’ер”, а таксама раманы I. Навуменкi “Сасна пры дарозе” (1962), “Вецер у соснах” (1967), “Сорак трэцi” (1974), “Смутак белых начэй” (1980), I. Чыгрынава “Плач перапёлкi” (1972), “Апраyданне крывi” (1977), “Свае i чужынцы” (1984), iншыя творы беларускiх пiсьменнiкаy.

Асвятленне падзей вайны y мастацкай практыцы беларускiх пiсьменнiкаy праходзiла y настойлiвых пошуках, у жаданнi “прабiцца” да самога чалавека, у iмкненнi зразумець i спасцiгнуць усю паyнату чалавечых адчуванняy у суровых умовах выпрабавання фiзiчных i духоyных сiл.

Пытаннi для кантролю

1. У якiх умовах стваралася беларуская лiтаратура перыяду Вялiкай Айчыннай вайны?

2. Якiя творы беларускай лiтаратуры былi напiсаны y гады Вялiкай Айчыннай вайны?

3. Назавiце iмёны тых пiсьменнiкаy, хто працаваy у беларускай лiтаратуры ваеннай пары.

4. Якi асноyны пафас твораy ваеннага перыяду?

5. У чым кансерватыyнасць лiтаратуры першага пасляваеннага дзесяцiгоддзя?

6. У чым заключаецца сутнасць “тэорыi бесканфлiктнасцi” i як яна паyплывала на пасляваеннае лiтаратурнае развiццё?

7. “Спавядальныя” матывы y лiтаратуры 60-х гадоy ХХ ст. Як вы разумееце выраз, што y творах лiтаратуры “жыццё загаварыла само”? Праблематыка твораy таго часу.

8. Чым адметна творчасць пасляваеннага пакалення лiтаратараy?

9. Новыя тэндэнцыi y беларускай лiтаратуры – вяртанне да нацыянальных вытокаy, асэнсаванне гiстарычнага лёсу беларускага народа.

10. Якiя этапы ваеннай тэматыкi можна вылучыць у беларускай лiтаратуры?

Беларуская лiтаратура на сучасным этапе

Проза

Агульнавядомыя дасягненнi yсiх жанраy беларускай лiтаратуры ХХ ст. – паэзii, прозы, драматургii. Але, бадай, шырокае прызнанне y свеце беларуская лiтаратура заслужыла сёння дзякуючы найперш здабыткам нашай прозы: рамана, аповесцi, апавядання. Прозы, якая лiтаральна на вачах некалькiх пакаленняy, прайшоyшы паскораны шлях развiцця, стала шматжанравай i шматстылёвай, паглыбленай, аб’ёмнай. Беларуская проза – эпас народнага жыцця на найбольш важных этапах гiсторыi чалавецтва. У паказе лёсавызначальных шляхоy беларускага народа на нялёгкiх дарогах гiсторыi чалавечай цывiлiзацыi сучаснай прозе належыць асаблiвае месца.