banner banner banner
Беларуская лiтаратура
Беларуская лiтаратура
Оценить:
 Рейтинг: 0

Беларуская лiтаратура


“Энеiда” – паэма аб будаyнiцтве новай дзяржавы. У ёй апяваецца вялiкi цуд адраджэння славы i велiчы асобы, надзеi моладзi на будучае, парываннi маладых. Змаганне шло за самога чалавека, за тое, каб не толькi надышоy мiр, але i каб будучае Італii i yсяго свету стала бязвоблачным, радасным, шчаслiвым, каб на зямлi панаваy спакой. Дзеля гэтага yзводзiлася моцная i квiтнеючая дзяржава, дзе кожны чалавек змог бы найлепшым чынам праявiць сябе, жыць шчаслiва.

Вергiлiй стаy класiкам пры жыццi, яго вершы i радкi з паэм завучвалi на памяць цары i прасталюдзiны, па яго вершах спрабавалi варажыць, iх выкарыстоyвалi y эпiтафiях i эпiграфах, яны давалi штуршок нараджэнню новых твораy.

Вергiлiй – апошнi паэт Антычнасцi, якi yслаyляy “залаты век” лiтаратуры Старажытнага Рыма. Яго прызнавалi за найвялiкшага рымскага генiя, хрысцiянская царква лiчыла святым.

Дантэ звяртаyся да Вергiлiя: “О гонар i светач усiх песняроy на зямлi!”, “Мудрэц, якi yсё ведае!”, “Вышэйшы розум!”, “Настаyнiк таямнiц запаветных!”

Шырокавядомы y народзе мiф, што пакладзены y аснову сюжэта трагедыi Эсхiла “Прыкуты Праметэй”. Праметэй выкраy на Алiмпе агонь, якiм распараджалiся багi, аддаy тое жыватворнае полымя людзям, за што Зеyс загадаy прыкаваць вiноyнiка да скалы. Да прыкутага героя кожны дзень прылятае арол, каб дзяyбцi яго печань. У фiнале твора Праметэй правальваецца пад зямлю разам з кавалкам скалы, да якой ён быy прыкуты.

Назва Грэцыi на грэчаскай мове – Элада, а грэкi называлi сябе элiнамi. Час росквiту старажытнагрэчаскай лiтаратуры прынята называць перыядам класiкi або элiнскiм перыядам.

У эпоху элiнiзму паспяхова развiвалася лiрыка рымскiх паэтаy Катула, Авiдзiя, Гарацыя. Арыстоцель распрацаваy “Паэтыку” вершаскладання, сiстэму жанраy, стыляy, вобразаy, смела пранiкаy у законы мастацкай творчасцi, не толькi iмкнуyся данесцi да чытача прыгажосць мастацкага твора, але i раскрываy адметнасцi мастацкай формы, г. зн. паглыбляyся y самую сутнасць твора, раскрываy тэхналогiю, па якой ён створаны.

Падагульняючы, можна зрабiць вывад, што y часы Антычнасцi на першы план выходзiy культ грамадства, полiса, грамадзянскасцi, калi кожны грамадзянiн адчуваy сваю еднасць з грамадой, далучанасць да дзяржавы, прымаy удзел у яе жыццi, прыкладаy намаганнi дзеля yзмацнення яе магутнасцi. Услаyляyся герой не толькi гарманiчны (Афiны), але i аскетычны (Спарта), адкуль i пайшоy выраз “спартанства”, калi герой у iмя высокiх мэт i велiчы дзяржавы, дзеля высокай iдэi ахвяроyваy зямнымi радасцямi i yцехамi, вёy спартанскi лад жыцця, абмяжоyваy сябе. Развiвалiся гуманiтарныя i прыродазнаyчыя навукi, значна yзрос у грамадстве аyтарытэт вучонага, вынаходнiка, чалавека таленавiтага, узмацнялася павага да фiлосафаy, аратараy, мудрых асоб, якiя yмелi запалiць словам людскiя душы, павесцi за сабой. Шырока развiвалася y часы Антычнасцi выяyленчае мастацтва. На першым плане часоy Антычнасцi – культ фiзiчнай прыгажосцi (багi, героi Гамера, удзельнiкi Алiмпiяды). Тэатр “забiрае” y палон грамадзян, якiя прагнуць прыгожага – “хлеба и зрелищ”, у грамадстве пануе yслаyленне yсiх зямных уцех i радасцей жыцця, мiфы, вера лёс.

Сярэднявечча – перыяд ад V ст. н. э., з часоy падзення Рымскай iмперыi, да XV ст., калi пачалася эпоха Адраджэння. Гэта быy час, калi y цэнтры светапогляду, людской увагi былi нябесныя сiлы, калi надзвычайнае пакланенне Богу i рэлiгiйны (хрысцiянскi) культ панавалi ва yсiм жыццi. У гэты час узрос аyтарытэт Бiблii, шырока распаyсюджвалiся шматлiкiя рэлiгiйныя вучэннi, вывучалiся пропаведзi святых айцоy, немагчыма было не прыслухоyвацца да настаyленняy царквы i касцёла. Аскетызм i рыгарызм сталi нормай чалавечага iснавання. Узнiкла манаства. Служэнне Богу станавiлася самым распаyсюджаным заняткам. Панаваy культ рэлiгiйнага падзвiжнiцтва, захавання рэлiгiйных канонаy, догмаy. Шырока бытаваy у Сярэднявеччы культ рыцара, якi змагаyся на ратным полi, ажыццяyляy свае подзвiгi y iмя росквiту i магутнасцi краiны. Воiнскi гонар, доблесць i адвага цанiлiся y грамадстве вышэй за yсё. Сярэдневяковая культура грунтавалася на жанравым сiнкрэтызме (злiтнасцi) форм: царкоyнай i свецкай, першая з якiх, больш афiцыйная, часам прыходзiла y сутыкненне з простанароднай, “смехавай”, карнавальнай, агульнадаступнай.

У эпоху Сярэднявечча распаyсюджвалася рэлiгiйнае асветнiцтва, у светапоглядзе пераважаy хрысцiянскi гуманiзм. Аднак усё прыкметней станавiлася панаванне схаластыкi, традыцыяналiзм змяняyся кананiчнасцю, дагматызмам, а нярэдка i нецярпiмасцю да iншадумства i свабоды выбару. У свецкай лiтаратуры вельмi мала yвагi yдзялялася пакутам i нягодам простага народа. У процiвагу царкоyнай i саслоyнай лiтаратуры для духавенства i дваранства y асяроддзi простага люду yзнiкла народная лiтаратура, як аyтарская, так i ананiмная.

Але менавiта y эпоху Сярэднявечча назiраyся рост буйных гарадоy, заяyлялi аб сваёй самастойнасцi новыя дзяржавы, iшло iнтэнсiyнае станаyленне i фармiраванне з жывых народных гаворак нацыянальных моy. У Еyропе yзнiкла кнiгадрукаванне. Ажыццяyлялiся вялiкiя падарожжы, у вынiку якiх былi адкрыты новыя землi.

Антычная i сярэдневяковая культуры аказалi вялiкi yплыy на развiццё беларускай лiтаратуры, у якой знайшлi сваё яскравае yвасабленне шматлiкiя тэмы, вобразы, сюжэты сiвой даyнiны чалавечай цывiлiзацыi.

“Жыцii” i пропаведзi

Лёсавырашальнай падзеяй у жыццi нашых далёкiх продкаy стала пашырэнне хрысцiянства на землях старажытнай Беларусi. Важнейшым цэнтрам хрысцiянiзацыi быy старажытны Полацк, аб чым i сёння сведчыць стромкi сiлуэт Полацкага Сафiйскага сабора на беразе Заходняй Дзвiны.

Полацкае княства yзнiкла як своеасаблiвая мытня y верхняй частцы вялiкага гандлёвага шляху “з варагаy грэкi” – на самым яго пачатку. Полацк кантраляваy увесь гандаль па рацэ Заходняя Дзвiна аж да Балтыйскага мора.

Гандлёвы шлях пралягаy праз усе вялiкiя гарады, што закладвалiся y старажытнасцi па берагах рэк. Ажыyлены гандаль, якiм займалiся i полацкiя купцы, быy асновай працвiтання горада i yсёй Полацкай зямлi. Ён патрабаваy ведаy, граматы, пашыраy кругагляд. Такiм чынам, не толькi палiтычныя, але i эканамiчныя кантакты з шырокiм светам рухалi хрысцiянскую iдэю y глыб усходнеславянскiх зямель, што садзейнiчала развiццю мастацтваy, у тым лiку i мастацтва слова.

Помнiк Ефрасiннi Полацкай у двары студэнцкага гарадка БДУ (скульптар І. Голубеy)

Дзякуючы шырокiм кантактам з iншымi народамi y свядомасцi тутэйшага люду хутчэй праходзiлi працэсы канвергенцыi (узаемадзеяння, перапляцення, зрашчэння) дзвюх ментальнасцей – язычнiцкай i хрысцiянскай. Нашы продкi заставалiся язычнiкамi, з верай у шматбожжа, магутную сiлу слова, у адушаyленне прыроды, у абагаyленне наваколля. Прыход новай хрысцiянскай веры рабiy сапраyдны рэвалюцыйны пераварот у свядомасцi. Для многiх няпроста было прыняць нязвыклую веру.

“Асваенне” новай рэлiгii шло праз стварэнне мастацкiх твораy рэлiгiйнага зместу. Першыя yзоры мастацкага пiсьменства падобнага роду дала агiяграфiчная лiтаратура, так званыя жыцii – апiсаннi жыцця i дзейнасцi кананiзаваных царквою асоб. На Беларусi вядомы арыгiнальныя творы гэтага жанру XII–XIII стст.: “Жыцiе Ефрасiннi Полацкай”, “Жыцiе Аyрамiя Смаленскага”.

Такiм чынам, разам з пашырэннем хрысцiянскай веры на Беларусь прыходзiць i пiсьменнасць. Манахi перапiсвалi Бiблiю, старанна выводзячы радок за радком, але перайначвалi яны той тэкст на свой лад, наблiжаючы яго да мовы i свядомасцi простага люду. Пiсьменныя людзi i духоyнiкi перапiсвалi жыцii, казаннi, апокрыфы, спiсвалi святыя тэксты дзеля пашырэння веры i выратавання душы. Шмат бытавала y гэты час на Беларусi твораy вiзантыйскага пiсьменства. Па кiрмашах хадзiлi лiрнiкi-старцы, якiя спявалi цi пераказвалi “Жыцiе Аляксея, чалавека Божага”, мiфалагiчныя байкi, казаннi, апокрыфы. Шырока бытаваy твор “Блуканне Багародзiцы па пакутах”, выконвалiся арыгiнальныя беларускiя вершаваныя пераказы, дзе гаварылася пра жыццёвыя подзвiгi i смерць Барыса i Глеба, Кандрата-пакутнiка, Тэклi-першапакутнiцы. Распаyсюджаны былi i перакладныя творы. Жыцii yтрымлiваюць каштоyныя гiстарычныя факты, бытавыя замалёyкi, эмацыянальна-псiхалагiчныя маналогi герояy i тым цiкавыя для сучаснага чытача.

Менавiта y гэтым жанры захавалася апiсанне жыцця i дзейнасцi выдатнай хрысцiянскай асветнiцы Ефрасiннi Полацкай (каля 1103–1173). Зусiм юнай князёyнай Прадслава (свецкае iмя Ефрасiннi), дачка полацкага князя Георгiя Усяславiча i yнучка славутага Усяслава Чарадзея, прыняла манаскi пострыг.

Лёс князёyны склаyся нетрадыцыйна. Надта рана зрабiла яна свой выбар памiж свецкiм жыццём, поyным зямных радасцей i клопатаy, i yзвышаным, духоyным. Паводле легенды, даведаyшыся, што яе хочуць выдаць замуж за аднаго з князёy, Прадслава знайшла прытулак у манастыры, дзе была iгуменняй яе цётка. Так Прадслава i стала манашкай. Хутка яна сама заснавала жаночы манастыр недалёка ад Полацка, у Сяльцы, пазней – мужчынскi.

Шмат зрабiла “Хрыстова нявеста” Ефрасiння для yзвядзення храмаy, iх аздаблення. Але найбольш мы цэнiм яе асветнiцкую дзейнасць. Яна адкрывала школы пры манастырах, перапiсвала y скрыпторыi кнiгi, вучыла людзей справядлiвасцi, праyдзе, дабру. У канцы жыцця Ефрасiння паломнiцай наведала Святую зямлю i там, у Ерусалiме, у праваслаyным манастыры скончыла свой жыццёвы шлях. Астанкi яе былi перавезены на родную зямлю yжо значна пазней.

Ефрасiння Полацкая – адна з першых жанчын на yсходнеславянскiх землях, якую кананiзавала царква. Вобраз Ефрасiннi Полацкай натхнiy нямала мастакоy слова, якiя працавалi i працуюць у гiстарычным жанры. Аднак iмя аyтара “Жыцiя Ефрасiннi Полацкай” невядомае. Гэта адзiн з найбольш раннiх твораy гiстарычнай прозы. Да нашага часу ён дайшоy у спiсе XVI ст. Падзеi y “Жыцii Ефрасiннi Полацкай” падаюцца строга храналагiчна. Акрамя бiяграфii Ефрасiннi, апiсання яе паломнiцтва y Святую зямлю y творы ёсць цiкавыя звесткi пра жыццё палачан, побыт княжацкай сям’i.

“Жыцiе Аyрамiя Смаленскага” напiсана каля 1240 г. манахам Яфрэмам. Захавалася шмат рукапiсных спiсаy, найбольш раннiя датуюцца пачаткам XVI ст. Апавядаючы пра жыццё героя, аyтар перадае i агульную атмасферу таго часу.

Як ужо адзначалася, папулярнымi на Беларусi былi перакладныя творы “Жыцiе Аляксея, чалавека Божага”, зборнiк “Жыцii святых”.

Адначасова з жанрам агiяграфiчнай лiтаратуры развiвалася аратарская проза. Найбольш яркiм прадстаyнiком гэтага жанру з’яyляецца сучаснiк Ефрасiннi Полацкай, выдатны прамоyца, царкоyны дзеяч, пiсьменнiк i прапаведнiк Кiрыла Тураyскi (каля 1113 – пасля 1190). Ён нарадзiyся y багатых бацькоy у Тураве.

Кiрыла Тураyскi пачынаy сваю прамоyнiцкую i асветнiцкую дзейнасць пад уплывам старажытнарускай i грэчаскай духоyнай спадчыны. Ужо y сталым узросце ён адмовiyся ад сямейнай маёмасцi i пачаy служыць Богу i людзям у Тураyскiм Барысаглебскiм манастыры.

Найбольшая заслуга Кiрылы Тураyскага y тым, што ён з’яyляецца не толькi распаyсюджвальнiкам, але i стваральнiкам аратарскай прозы. Ён сам складаy малiтвы, прамаyляy арыгiнальныя пропаведзi, ведаy шмат прытчаy, вучыy сваiх прыхаджан дабру, праyдзе, справядлiвасцi. Да нашага часу дайшлi тры сачыненнi святога Кiрылы аб манаскiм жыццi, некалькi “слоy”-пропаведзяy, аповесцей-прытчаy, каля 30 малiтваy, якiя прамаляy Кiрыла Тураyскi y царкве. У сваiх творах ён шырока выкарыстоyваy яркiя вобразы-сiмвалы, параyнаннi, метафары, эпiтэты. Дзякуючы магiчнай сiле мастацкага слова маленнi i пропаведзi Кiрылы Тураyскага доyгi час жылi i распаyсюджвалiся y народзе. Яны былi вытрыманы y духу рэлiгiйнай лiтаратуры тагачаснай Еyропы. Вядомы яго прытчы пра чалавечую душу, пра Боскi суд, пра yваскрэсенне Хрыста, пахвалы Госпаду i прароцтвы людзям. Яго называлi Залатавустам. Ён сеяy слова Божае сярод людзей.

Пытаннi для кантролю

1. Назавiце характэрныя рысы Антычнасцi.

2. Якiя творы мастацтва створаны y эпоху Антычнасцi?

3. Дайце характарыстыку эпасу Сярэднявечча.

4. Ахарактарызуйце мастацкiя вартасцi вядомых вам твораy агiяграфiчнага жанру.

5. Вызначце ролю Ефрасiннi Полацкай у развiццi беларускай i yсходнеславянскай культуры.

6. У чым найбольшая заслуга Кiрылы Тураyскага?

Эпоха адраджэння

Эпоха Адраджэння (XIV–XVII стст.) – найважнейшы этап у развiццi сусветнай культуры. Адраджэнне чаго, патлумачым у першую чаргу. Гэта было новае “адкрыццё” Антычнасцi, адраджэнне yвагi да чалавека, яго yнутранага свету, пошукi гармонii Чалавека i Свету. Адраджалася павышаная цiкавасць да культуры, навукi, лiтаратуры, да духоyнага свету асобы, яго гармонii, да традыцый Старажытнай Грэцыi i Рыма. Але гэтае Адраджэнне (Рэнесанс) адбывалася на новай аснове. Узрасла цiкавасць да самога чалавека, дзякуючы чаму значна пашыралася гуманiстычнае светаyспрыманне, светаразуменне i светаадчуванне. Быт i быццё асобы y грамадстве сталi асновай для раскрыцця yнутраных заканамернасцей развiцця жывой паyсядзённай рэчаiснасцi. Чалавек станавiyся свабодным у сваiм выбары. Пафас радасцi жыцця стаy галоyным зместам i сэнсам iснавання. У грамадстве вылучаюцца тытаны духу, абагаyляюцца асобы-творцы, расце павага да тых, хто займае адпаведнае высокае месца на iерархiчнай лесвiцы. Адбываецца актыyнае абуджэнне народнай свядомасцi.

Менавiта y гэты час актыyна развiваюцца фiласофiя, мастацтва, культура, якiя садзейнiчаюць духоyнаму станаyленню асобы. Варта прыгадаць выдатную кнiгу “Вопыты” французскага мыслiцеля XVI ст. Мiшэля Мантэня, iмёны сусветна вядомых вучоных Джардана Бруна, Тамаза Кампанэлы, Эразма Ратэрдамскага, Мiкалая Капернiка, Галiлеа Галiлея. Можа, упершыню людзi так моцна задумалiся пра будучае yсяго чалавецтва, спрабуючы прадказаць новае yсталяванне сацыяльнага yкладу y грамадстве.

Эпоха Адраджэння характарызуецца iнтэнсiyным развiццём адукацыi, навукi. Замацоyваюцца цiкавасць i навуковыя yсебаковыя падыходы да разумення асаблiвасцей псiхiкi i анатомii чалавека.

Асаблiвага росквiту дасягнула y эпоху Адраджэння выяyленчае мастацтва, аб чым сведчыць творчасць Рафаэля, Леанарда да Вiнчы, Мiкеланджэла, Батычэлi, Тыцыяна.

Адраджэнне пачалося y Італii.

Эпоха Адраджэння, магутнымi выразнiкамi якой былi шматлiкiя пiсьменнiкi, мастакi, кампазiтары, дойлiды, з’явiлася, па сутнасцi, абуджэннем усяго грамадства. Свету нiбыта адкрывалiся новыя погляды на прыгажосць, чалавека, прыроду. Глыбей выяyлялася душа чалавека y мастацтве слова.

Больш разнастайнай стала архiтэктура гарадоy, у iх узводзiлiся ратушы, храмы, палацы, многiя з якiх на Беларусi стваралiся па праектах выдатных iтальянскiх дойлiдаy. Новыя лiнii y архiтэктуры часам яшчэ спалучалiся з готыкай, але yсё выразней паyставала свабода творчасцi y горадабудаyнiцтве. Рэалiзм мастацкага адлюстравання рэчаiснасцi, увага да праyды жыцця давалi вялiкую прастору для шырокага праяyлення таленту мясцовых майстроy, самавукаy з народа. У лiтаратуры, жывапiсе, архiтэктуры заявiлi аб сабе сапраyдныя народныя таленты. З’явiлiся першыя беларускiя прафесiйныя пiсьменнiкi. У краiнах Еyропы пачынаyся сапраyдны росквiт мастацтва i лiтаратуры. Чалавек стаy мерай усiх маральна-этычных i духоyных каштоyнасцей, прыгожага y мастацтве. Homo pulcher – чалавек прыгожы – заняy трывалае месца y паэзii, прозе, драме.

Эпоха Адраджэння аказала вялiкi yплыy на развiццё беларускай культуры. Менавiта на гэты час прыпадае выдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны, якi даy “люду паспалiтаму” кнiгу “к добраму навучанню”. Ф. Скарына – выдатны дзеяч эпохi Адраджэння, ён унёс вялiкi yклад у асвету, культуру, мастацкую творчасць, стаy заснавальнiкам кнiгадрукавання ва Усходняй Еyропе. Ф. Скарына быy не толькi першым доктарам “вызваленых”, гуманiтарных навук, доктарам медыцыны, але па сваiм кругаглядзе з’яyляyся асобай унiверсальных ведаy пра чалавека i прыроду. “Каб чалавек быy дасканалы, скiраваны на добрыя справы” – такую задачу ставiy ён у прадмове да “Псалтыра”. Створанае Ф. Скарынай па праву можна назваць першым беларускiм унiверсiтэтам для простага народа.

С. Будны – гуманiст, рэлiгiйны рэфарматар, асветнiк, быy адным з заснавальнiкаy беларускай друкарнi y Нясвiжы. Прадаyжальнiкам гуманiстычных традыцый Ф. Скарыны i С. Буднага стаy В. Цяпiнскi, якi на yласныя сродкi заснаваy беларускую друкарню на yсходнiх землях Беларусi, у маёнтку Цяпiн каля Лепеля, надрукаваy “Евангелле” на роднай мове як аснову ведаy пра свет i чалавека.

М. Гусоyскi праславiy Беларусь, паказаy на yвесь свет першародную найбагацейшую яе прыроду, намаляваy магутнага зубра Белавежскай пушчы, стварыyшы выдатны мастацкi помнiк на лацiнскай мове – “Песню пра зубра”.

Росквiту духоyнай культуры беларускага народа y значнай ступенi садзейнiчала творчасць М. Сматрыцкага, А. Фiлiповiча, братоy Зiзанiяy, І. Пацея i iнш. У эпоху Адраджэння стваралiся рэальныя yмовы для жывой творчасцi народных мас у Беларусi.

Старабеларуская лiтаратура

Францыск Скарына (каля 1490 – каля 1551)