banner banner banner
Беларуская лiтаратура
Беларуская лiтаратура
Оценить:
 Рейтинг: 0

Беларуская лiтаратура

Канстанцыя Буйло

Прадаyжальнiцай традыцый Ф. Багушэвiча y беларускай паэзii i арыгiнальным майстрам слова з’явiлася Цётка (Алаiза Пашкевiч, 1876–1916). Яна пражыла yсяго сорак гадоy, але шмат зрабiла для абуджэння нацыянальна-вызваленчага руху, фармiравання рэвалюцыйнай свядомасцi народа, унёсшы значны yклад у развiццё публiцыстыкi, паэзii, прозы. Яна з’яyлялася актыyным прапагандыстам рэвалюцыйнага руху. На сходах i мiтынгах выступала выключна па-беларуску, чытала свае вершы “Мора” (“Не такое цяпер мора, мора з дна цяпер гарыць”), “Хрэст на свабоду”. Удзельнiчала y паyстаннях, хавалася ад царскiх жандармаy, жыла y эмiграцыi y Львове, Кракаве, Закапанэ, Германii, Італii. У 1906 г. выдала два зборнiкi вершаy “Скрыпка беларуская” i “Хрэст на свабоду”. У Вiльнi газета “Наша доля” надрукавала апавяданне “Прысяга над крывавымi разорамi”, у Пецярбургу выйшла яе “Першае чытанне для дзетак беларусаy”.

Алаiза Пашкевiч (Цётка)

Паэтычны свет Цёткi даволi разнастайны: фальклорныя матывы i вобразы, сiмволiка, рамантыка, шчымлiвая лiрыка, някiдкасць фразы i спакой, а побач – узбунтаванасць радка i палёт фантазii, узбуйненасць карцiн, рытмiчныя iнтанацыi, маршавыя заклiкi ды песенна-народны напеy, споведзь, роздум пра час i асобу y тым часе.

Росквiт прыгожага пiсьменства на Беларусi

Пачатак ХХ ст. быy зорным часам для Беларусi, якая перажывала новую хвалю нацыянальна-культурнага Адраджэння.

Рэвалюцыя 1905 года абудзiла народ, пад яе yздзеяннем вырастала беларуская лiтаратура. Лютаyская i Кастрычнiцкая рэвалюцыi далi магчымасць для далейшага станаyлення мастацкага слова на Беларусi.

Так сталася, што стагоддзямi беларуская лiтаратура развiвалася на выжыванне. І yсё ж беларускi народ нiколi не пераставаy спяваць, iмкнуyся да слова прарочага, мастацкага, каб не знiкнуць, не патануць у чорнай прорве бездухоyнасцi, асляплення, занядбання. Лiтаратура рабiла людзей нацыяй, з’ядноyвала iх. На мяжы стагоддзяy гэты працэс даy добры плён. І першыя дзесяцiгоддзi ХХ ст. адзначаны прыходам новых сiл у лiтаратуру. Выходзiлi газеты “Звязда”, “Дзяннiца”, “Савецкая Беларусь”.

Лiтаратурныя сiлы былi раскiданы. Я. Купала пэyны час жыy у Смаленску, Я. Колас – на Куршчыне, Ц. Гартны знаходзiyся y Пецярбургу. У рэвалюцыйных падзеях i сацыяльных пераменах разабрацца было няпроста. Беларуская iнтэлiгенцыя добра yсведамляла, што несла народу новая yлада.

Культурнае жыццё аднаyлялася. Ужо y 1921 г. у Мiнску пачаy працаваць Беларускi дзяржаyны yнiверсiтэт, праз год, у 1922 г., быy адкрыты Інбелкульт (Інстытут бела рускай культуры), на базе якога y 1929 г. утварылася Акадэмiя навук Беларусi. З 1921 г. у Мiнску працуе Дзяржаyная публiчная бiблiятэка, 14 верасня 1920 г. свой першы спектакль даy першы беларускi прафесiйны тэатр. Святам беларускай культуры назвала газета “Савецкая Беларусь” прыезд у Мiнск Я. Коласа y 1921 г.

Пачынаyся новы этап у развiццi Беларусi i яе культуры.

Тры зоркi першай велiчынi заззялi на небасхiле беларускай лiтаратуры. Гэта Янка Купала, Якуб Колас, Максiм Багдановiч.

Я. Купала на пачатку ХХ ст. напiсаy выдатныя творы, якiя yзбагацiлi беларускую лiтаратуру новым зместам, значна yзнялi yзровень яе мастацкай вартасцi, засведчылi яе развiтасць, размаiтасць, жанрава-стылёвую разнастайнасць.

Лёс беларускага народа i яго дух, каларыт i непаyторнасць жыцця сялянскага роду, пакручастыя шляхi станаyлення беларускай iдэi, неабходнасцi будаyнiцтва нацыянальнага дому адбiлiся y раннiх паэмах Янкi Купалы “Курган”, “Бандароyна”, “Яна i я”, “Сон на кургане”, “Магiла льва”, у п’есе “Паyлiнка”, у драме “Раскiданае гняздо”. Багатая i яго лiрыка пачатку стагоддзя, дзе галоyнымi матывамi сталi матывы маладой Беларусi, спадчыны, непакою за родную зямлю, парывання да свабоды духу.

За свабоду сваю
Усёй душой пастаю,
У агонь, у ваду
Я за ёю пайду.

Пытаннi далейшага лёсу радзiмы, разуменне, што моладзь – парасткi новай нацыi, тэмы жыццёвай навукi, праyды, справядлiвасцi займалi паэта.

У Я. Коласа да пачатку першага дзесяцiгоддзя ХХ ст. было напiсана багата глыбокiх па думцы i высокамастацкiх твораy. Вядомы ягоныя фiласофска-iнтэлектуальныя, алегарычныя творы – “Казкi жыцця”, а таксама класiчныя па сваiм змесце i форме апавяданнi “Соцкi падвёy”, “Нёманаy дар”, “Малады дубок” i iнш., шчымлiвая лiрыка – “песнi-жальбы”, вершы-звароты, з лёгкай iронiяй i гумарам, з глыбока захаванай у сэрцы скрухай – “смех скрозь слёзы” (А. Лойка), а таксама вершы-споведзi, вершы – гiмны роднаму краю, яго прыродзе, таленавiтаму i шматпакутнаму працоyнаму люду, мужыку.

З самага пачатку y аснове мастацкага спасцiжэння паэтам чалавека i свету y беларускай лiтаратуры ляжалi агульначалавечыя матывы.

Менавiта гэтым характарызуецца i творчасць М. Багдановiча, чыя паэзiя, узгадаваная на нацыянальнай глебе, была скiравана да вяршынь чалавечага духу. Дастаткова yспомнiць, што y паэтычнай спадчыне гэтага выдатнага беларускага паэта знайшлi своеасаблiвы працяг, былi “пераплаyлены” i незвычайным чынам “уплецены” y тканiну твораy многiя матывы найвядомейшых паэтаy свету (П. Верлена, Авiдзiя, Г. Гейнэ, Ф. Шылера, І. В. Гётэ, А. Пушкiна, А. Майкава i iнш.), вершы якiх ён перакладаy. Пры гэтым М. Багдановiч цалкам знаходзiyся y нацыянальнай стыхii: у звароце да роднай зямлi, да краю, да гiсторыi, узнаyляючы дух, быт i быццё беларусаy. Адзiны прыжыццёвы зборнiк паэзii М. Багдановiча “Вянок” стаy класiчным.

У залаты фонд чалавечай культуры можна занесцi yсю творчасць гэтага паэта, рэалiстычнага, касмiчна-планетарнага, узнёслага i адухоyленага. У паэзii М. Багдановiча выяyляюцца адзiныя цуды на зямлi (І. Кант), зорнае неба над галавою i маральны закон, што yнутры кожнага з нас. У зямным паэт бачыць незямное, схiляючыся y пашане перад чалавекам i Богам, у зорках i дрэвах, снегавых завеях i веснавым цвеце, у маладых парываннях i народнай памяцi, у барацьбе святла i ценю – будучыню Беларусi.

Такiм чынам, у ХХ ст. беларуская лiтаратура yвайшла yзмужнелай, распрацаванай у жанравых i стылёвых адносiнах, псiхалагiчна заглыбленай, папаyняючы агульныя здабыткi еyрапейскай i сусветнай культуры.

Лiтаратурны рух на Беларусi y 20-30-я гады ХХ ст.

Вялiкiм ажыyленнем лiтаратурнага жыцця i актыyнымi iдэйна-мастацкiмi пошукамi характэрныя 20-я гады ХХ ст. Гэта быy бурлiвы час, час перамен, намаганняy адразу вырашыць усе праблемы мастацкага спасцiжэння рэчаiснасцi, “адкрыць” неадкрытае раней. Аднак пiсьменнiцкiя сiлы панеслi страты: 25 мая 1917 г. у Ялце памёр М. Багдановiч.

Янка Купала пэyны час жыy у Смаленску. У 1919 г. ён пераехаy у Мiнск, дзе яму давялося перажыць не адну змену yлад, не адну акупацыю. Прыходзiлi i адыходзiлi з беларускай зямлi кайзераyскiя захопнiкi, пэyны час тут панавалi белапольскiя акупанты, а затым на доyгiя гады yсталявалiся на нашай зямлi бальшавiцкiя, савецкiя парадкi. Я. Купалу было нялёгка прыстасоyвацца да новых улад i да новых абставiн. Глыбока перажываy паэт за лёс беларускага народа, трывожыyся за будучае Бацькаyшчыны. Шмат давялося перанесцi пакут i страт народнаму паэту i y асабiстым плане на яшчэ даволi працяглай жыццёвай дарозе свайго шчымлiва-балючага лёсу. Былi, несумненна, i светлыя хвiлiны жыцця, але скруха i трывога не пакiдалi паэта праз многiя гады y апошнiя перыяды жыцця i творчасцi.

Калi заканчвалася Першая iмперыялiстычная вайна, Якуб Колас знаходзiyся на Румынскiм фронце, цяжка хварэy, дэмабiлiзаваyся, жыy пад Курскам, на радзiме жонкi, Марыi Дзмiтрыеyны Каменскай, дзе працаваy настаyнiкам, iнспектарам народных вучылiшч. У Мiнск Я. Колас пераехаy толькi y 1921 г., адразу пасля таго, як Мiнск быy канчаткова вызвалены ад iнтэрвентаy.

Цiшка Гартны y Петраградзе выдаваy газету “Дзяннiца”, затым быy сакратаром Белнацкама пры Наркамаце РСФСР, прымаy актыyны yдзел у станаyленнi савецкай улады на Беларусi. Максiм Гарэцкi стала супрацоyнiчаy у газетах “Звязда” i “Известия Смоленского Совета”. Вядомы паэт Алесь Гурло жыy у Петраградзе. У 1921 г. з Сiмбiрскай губернi, дзе, далёка ад радзiмы, ён працаваy настаyнiкам, на Беларусь вярнуyся старэйшы паэт Янка Журба. Малады паэт Мiхась Чарот, якi неyзабаве стане кумiрам лiтаратурнай моладзi i правафланговым у яе магутных шэрагах, яшчэ толькi выходзiy на арэну лiтаратурнага жыцця. Кузьма Чорны – выхадзец з самых нiзоy беларускага сялянства – вучыyся y Нясвiжскай гiмназii, якую скончыy у 1917 г. Мiхась Лынькоy, якi пабывае пазней на розных войнах, што наканавана было перажыць яго роднаму краю, не абмiнуyшы нiводнай з iх, знаходзiyся на фронце. На франтах Грамадзянскай вайны ваявалi будучы пiсьменнiк Мiкола Нiкановiч, крытык Адам Бабарэка.

Масавы лiтаратурны рух на Беларусi пачаyся y 1923–1925 гг., калi былi yтвораны лiтаратурныя аб’яднаннi, групоyкi, калi пачала выходзiць вялiкая колькасць лiтаратурных часопiсаy, газет, альманахаy, зборнiкаy, кнiг, лiтаратурных дадаткаy да газет i часопiсаy.

У гады пасля Кастрычнiка 1917 г., замежнай iнтэрвенцыi i Грамадзянскай вайны Янка Купала, Якуб Колас, Змiтрок Бядуля востра перажывалi час складаных iдэйных пошукаy. Яны заyсёды былi са сваiм народам, захоyваючы светлую веру y iдэалы свабоды, роyнасцi, шчасця, iмкнучыся спазнаць iсцiну, кiруючыся з самага пачатку пачуццём уласнага сумлення, выяyляючы y творчасцi глыбiнны народны дух, што, як i цвярозы розум i здаровы сялянскi практыцызм, дапамагала арыентавацца y палiтычных падзеях таго часу. Пiсьменнiкi перадавалi y творах усю складанасць жыцця грамадства пераломнай эпохi.

Творы беларускiх пiсьменнiкаy друкавалiся y 20-я гады y выдавецтве “Адраджэнне” (пазней “Савецкая Беларусь”). “Органам новага пiсьменнiцтва” называy Я. Колас газету “Савецкая Беларусь”, якая адыграла выключную ролю y фармiраваннi новага атрада беларускiх пiсьменнiкаy. У “Савецкай Беларусi” працавалi Я. Купала, Ц. Гартны, М. Кудзелька (М. Чарот), А. Гурло, Я. Журба, З. Бядуля, К. Крапiва i iнш.

У лiстападзе 1923 г. пачаy выходзiць часопiс “Маладняк”, спачатку як орган ЦК ЛКСМБ, пазней стаy органам Усебеларускага аб’яднання паэтаy i пiсьменнiкаy “Маладняк”. Менавiта з утварэннем гэтага масавага лiтаратурнага аб’яднання, фактычна з канца 1923 г., абуджаецца актыyнае лiтаратурнае жыццё рэспублiкi.

Варта сказаць, што лiтаратурны рух на Беларусi y 20-я гады y многiм выяyляy асаблiвасцi тых лiтаратурных працэсаy, якiя адбывалiся ва yсёй савецкай лiтаратуры. Каб зразумець усю складанасць узаемаадносiн пiсьменнiкаy i лiтаратурных груповак у гэты перыяд, варта мець на yвазе, што yсе пiсьменнiкi yваходзiлi y тую цi iншую арганiзацыю. Разыходжаннi часцей за yсё мелiся y эстэтычных праграмах. Парываннi былi шчырымi, непасрэднымi – знайсцi новыя формы для выяyлення рэчаiснасцi, для раскрыцця новага, як тады бачылася, рэвалюцыйнага зместу жыцця, выявiць нетрадыцыйны, наватарскi падыход, сказаць новае, свежае слова y лiтаратуры.

Дзейнасць лiтаратурных аб’яднанняy на Беларусi

Свежай плынню y беларускай савецкай лiтаратуры стала лiтаратурнае аб’яднанне “Маладняк”. Яно праiснавала даволi доyга, дало жыццё iншым лiтаратурным групам, адчувальна паyплывала на развiццё лiтаратуры. У яго шэрагах выхавалася цэлая плеяда маладых паэтаy, празаiкаy, драматургаy, крытыкаy, публiцыстаy, журналiстаy, прапагандыстаy роднага слова.

Арганiзацыйнае афармленне “Маладняка” адбылося y Мiнску 28 лiстапада 1923 г., калi iнiцыятыyная група, у якую yваходзiлi А. Александровiч, М. Чарот, А. Бабарэка, А. Дудар, А. Вольны i Я. Пушча, заявiла на адным з пасяджэнняy у клубе “КiМ” аб заснаваннi згуртавання лiтаратурнай моладзi. Старшынёй лiтаб’яднання стаy М. Чарот.

Маладнякоyцы вялi шырокую прапаганду мастацкай творчасцi y масах (“Мастацкае слова – масам” – пад такiм дэвiзам выходзiлi многiя кнiгi), клапацiлiся аб выяyленнi маладых лiтаратурных сiл, аб iх выхаваннi i прафесiйным росце, распрацоyвалi новыя тэмы, дзейнiчалi напорыста i актыyна. Вялiся пошукi новых форм у мастацтве для адлюстравання дынамiкi жыцця.

Лiчыцца маладнякоyскiм аyтарам было гонарам у той час. “Мы зарунелi на беларускiх загонах”, “мы – маладняк гэтых новых усходаy” – гаварылася y дэкларацыях лiтаб’яднання. “Маладнякоyскiя шэрагi папаyняюцца такiмi паэтамi, якiя з глухiх куткоy Беларусi iдуць у лапцях i нясуць у торбачках свае творы. Але пяюць гэтыя песняры-лапцюжнiкi весела, бадзёра!” – пiсаy М. Чарот у артыкуле “Маладнякоyскiмi крокамi”.

Рост патрабаванняy да мастацкай творчасцi, неабходнасць развiцця розных жанраy, стыляy, iмкненне падняць эстэтычны yзровень мастацкiх твораy сталi прычынамi расколу “Маладняка” i yтварэння лiтаратурнага аб’яднання “Узвышша” (1926–1928), куды yвайшлi К. Чорны, К. Крапiва, У. Дубоyка, А. Бабарэка i iнш. Многiя yзвышэнцы адкрыта не згаджалiся з пазiцыяй маладнякоyцаy, не маглi задаволiцца агульным станам беларускай лiтаратуры. “Узвышша” займалася пераважна творчымi пытаннямi, члены гэтай арганiзацыi паставiлi на мэце даць сапраyды “каштоyнае y беларускай лiтаратуры”, клапацiлiся пра высокi эстэтычны yзровень сваiх твораy, пра нацыянальнае аблiчча лiтаратуры, пра культуру творчасцi. Хоць i абвiнавачвалi yзвышэнцаy у каставай замкнёнасцi, адасобленасцi, эстэцтве, акадэмiзме, але настроенасць на вырашэнне сур’ёзных задач у лiтаратуры не магла не выклiкаць павагi. «Узвышша» – унiкальнае лiтаратурнае аб‘яднанне маладых паэтаy i празаiкаy, якiя стварылi выдатныя творы беларускай лiтаратуры сусветнага yзроyню, непераyзыдзеныя yзоры нацыянальнага слоyнага мастацтва.

Характар самастойнага аб’яднання насiла “Полымя” (1927), у якое yваходзiлi Я. Колас, Я. Купала, Ц. Гартны i якое iснавала пры аднайменным часопiсе. Аб’яднанне не вылучала нiякай эстэтычнай праграмы i лiчылася пазастатутным.

Пралетарска-сялянская беларуская суполка “Проблiск” (1926) праiснавала мала, у яе складзе былi Я. Бобрык, А. Гурло, Т. Кляшторны, А. Звонак. “Беларуская лiтаратурна-мастацкая камуна” (1927–1928) мела лефаyскi yхiл, у яе yваходзiлi Я. Скрыган, М. Шалаеy, П. Шукайла, якiя намагалiся пiсаць “пад Маякоyскага”, пераймалi канструктывiстаy, спрабавалi даць новыя вершаваныя yзоры рэвалюцыйнага кiрунку.

Былi яшчэ лiтаратурныя гуртоyкi “Мiнскi перавал” (1927), “Звеннi” (1925). Яны аб’ядноyвалi паэтаy i празаiкаy, якiя пiсалi на рускай мове (С. Пiлiтовiч, Р. Кобец, Р. Бунтар i iнш.).

Утварэнне груповак, аб’яднанняy, а таксама iх рэарганiзацыя, самалiквiдацыя i паяyленне новых плыняy доyжылася да 1932 г., пакуль не была прынята пастанова ЦК ВКП (б) “Аб перабудове лiтаратурна-мастацкiх арганiзацый”, пасля чаго yсе лiтаб’яднаннi былi распушчаны, утвораны аргкамiтэт i пачалася непасрэдная падрыхтоyка да першага з’езда беларускiх савецкiх пiсьменнiкаy (1934). Бурнае лiтаратурнае жыццё 20-х гадоy павольна yваходзiла y свае берагi. Але водгаласы тых “вiрлiвых” дзён чулiся яшчэ доyга y лiтаратуры i грамадска-палiтычным жыццi рэспублiкi. Маладая беларуская лiтаратура шукала новыя формы мастацкага спасцiжэння жывой, хутказменлiвай рэчаiснасцi.

* * *

У 20-я гады iмклiва развiвалiся yсе лiтаратурныя жанры. Асаблiвы росквiт атрымала паэзiя, найперш беларуская паэма. З’явiлiся першыя беларускiя раманы, дасягнулi значных вяршынь драматургiя i крытыка. Выйшлi з друку зборнiкi паэзii: “Завiруха” М. Чарота, “Па беларускiм бруку” А. Александровiча, “Сонечнымi сцежкамi” А. Дудара i iнш.

Маладыя аyтары эксперыментавалi, шукалi новыя формы (“Ранiца рыкае” Я. Пушчы, “Гвалт над формай” М. Грамыкi), пiсалi пра рэвалюцыйнае абнаyленне (“Ветры буйныя” П. Труса, “Чарнакудрая радасць” А. Вольнага, “Песнi працы i змагання” Ц. Гартнага).

Жанр паэмы развiваyся з сапраyдным размахам. З’явiлiся фундаментальныя творы – “Новая зямля”, “Сымон-музыка” Я. Коласа, “Безназоyнае” Я. Купалы, паэмы, тэмай i зместам якiх сталi падзеi рэвалюцыi i Грамадзянскай вайны, – “Босыя на вогнiшчы” М. Чарота, “Юны змаганец”, “Дзясяты падмурак” П. Труса. У буйных творах паэзii i прозы ажывалi старонкi далёкай гiсторыi (“Крычаyская спакуса” У. Дубоyкi, “Францыск Скарына” С. Хурсiка).

Сапраyднага росквiту дасягнула y 20-я гады беларускае апавяданне. Асаблiва актыyна выступалi y гэтым жанры Я. Колас (“Сяргей Карага”, “Крывавы вiр”), М. Зарэцкi (“Кветка пажоyклая”, “Дзiyная”, “На чыгунцы”), П. Галавач (“Кнак”, “Дзве сцежкi”), М. Лынькоy (“Над Бугам”), М. Нiкановiч (“Крык працы”), В. Каваль (“На загонах”).

У беларускай лiтаратуры стваралiся першыя раманы. Яны yзнiклi як эпас народнага жыцця падчас рэвалюцыi i Грамадзянскай вайны (“Сцежкi-дарожкi” М. Зарэцкага, “Сын” Р. Мурашкi). Убачылi свет высокамастацкiя аповесцi Я. Коласа “У палескай глушы” i “У глыбi Палесся”, якiя разам з аповесцю “На ростанях” склалi трылогiю – першае эпiчнае палатно y нашай лiтаратуры, а таксама раманы К. Чорнага “Зямля”, “Вясна”, “Ідзi, iдзi”, “Бацькаyшчына”.

Гэта быy час феерычнай успышкi твораy для моладзi i аб моладзi y рэвалюцыйным змаганнi. Паявiлiся шматлiкiя героiка-прыгоднiцкiя аповесцi – “Свiнапас” М. Чарота, “Два” А. Вольнага, “Рыгор Галота” I. Барашкi, “Мяцелiца” М. Нiкановiча, “Затока y бурах” Я. Скрыгана. Да iх прымыкае i аповесць З. Бядулi “Салавей”. Напiсаны займальныя прыгоднiцкiя аповесцi Я. Маyра “Палескiя рабiнзоны”, “ТВТ”, “Амок”, “Сын вады”. Гэтымi творамi зачытвалася моладзь, яны мелi поспех. У iх быy заключаны новы, рэвалюцыйны змест эпохi. Ад “чалавека y рэвалюцыi” да “чалавека рэвалюцыi” – такi шлях беларускай лiтаратуры 20-х гадоy, якая iмкнулася паказаць героя y “вiры жыцця”, а y пазнейшы час – на памежжы 20–30-х гадоy – выявiць, як тыя прынцыпы, нормы, iдэi, за якiя працоyныя iшлi на бой i гiнулi y гады Грамадзянскай вайны, увасаблялiся y жыццё. Але сапраyднага адкрыцця новага героя не адбылося.

На рубяжы 30-х гадоy выразна акрэслiлася тэндэнцыя да адлюстравання y творах лiтаратуры самых розных перыпетый чалавечых лёсаy, шляхоy у рэвалюцыю, паказу жыцця тых, “хто быy нiкiм”, а стаy усiм. З’явiлiся аповесцi-лёсы, раманы-бiяграфii, раманы-хронiкi, якiя малявалi жыццё сялянства (“Праз гады” П. Галавача, “Камароyская хронiка” М. Гарэцкага).